Экология

“Захаваем возера белым”

белоеУ штогадовай акцыі пад такой назвай прынялі ўдзел адпачываючыя з летняга аздараўленчага лагера “Спадарожнік”. Менш чым гадзіна спатрэбілася падлеткам, каб сабраць некалькі пакетаў смецця. Актывісты спадзяюцца, што іх прыклад будзе варты для пераймання.
Пальчаткі і мяшкі – іх галоўная «зброя». За лета маляўнічыя берагі возера ператвараюцца ў сметнікі. Зрушыць патрэбную справу з мёртвай кропкі вырашылі прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама: ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму, інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, станцыі Лунінец, аддзялення ўнутраных спраў на транспарце. Дарэчы, смецце работнікі прыбіралі нараўне з дзетварой.
– Мы не першы год праводзім гэтую акцыю, прыцягваючы ўвагу жыхароў раёна да праблем забруджвання навакольнага асяроддзя, – расказаў загадчык сектара па справах моладзі Сяргей Молчан. – Насельніцтва ўбачыць нашы дзеянні, ацэніць, і, магчыма, экалагічная культура ў нас усё ж з’явіцца, і ў першую чаргу – на пляжах.
Нават у будні дзень возера карыстаецца вялікай папулярнасцю. Заўважыўшы адпачываючых, дзяўчынкі і хлопчыкі звярталіся да іх толькі з адной просьбай. Тыя ў сваю чаргу ставіліся да падлеткаў з разуменнем і апраўдваліся: нібыта проста вымушаны кідаць смецце, дзе прыйдзецца.
Уладзіслаў: “Прыйшоў сам, каб дапамагчы. Людзі павінны зразумець, за сабой трэба прыбіраць”.
Вольга: “Якія мы ўсё ж такі злыя – забруджваем і самі ў гэтым смецці жывем. Важны ўклад мы зробім! Гледзячы на нас, людзі таксама паспрабуюць прыбіраць за сабой”.
Каб аддзячыць падлеткаў, па завяршэнню мерапрыемства арганізатары правялі на тэрыторыі лагера спаборніцтвы па дартсу.
Па праўдзе кажучы, хлопчыкам і дзяўчынкам можна па-добраму пазайздросціць. 8 чэрвеня “Спадарожнік” адчыніў свае дзверы для 80 дзяцей работнікаў бюджэтных арганізацый раёна. Зараз тут адпачывае трэці заезд. Апошні сёлета – з 10 жніўня.
– Для пражываючых прадугледжаны 5-разовае харчаванне, бібліятэка, цікавая культурна-масавая праграма: спартыўныя спаборніцтвы, шматлікія конкурсы, кінапаказы і дыскатэкі, – расказала старшы выкладчык Вольга Наварыч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть