Экология

Здабываем дзічыну шротам

У новай рэдакцыі Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання вызначаны паняцці, што такое “шрот” і “карцеч”.
Абодвума лічацца металічныя шарыкі ці элементы іншай формы. Адрозніваецца толькі дыяметр (памер): у шроту – да 5 міліметраў, у карцечы – больш як 5 міліметраў. Пры здабычы птушынай дзічыны, сезон якой зараз у самым разгары, трэба выкарыстоўваць боепрыпасы, забяспечаныя выключна шротам. Наяўнасць у паляўнічых патронаў з карцеччу ці кулямі лічыцца парушэннем і можа стаць нагодай для канфіскацыі зброі або пазбаўлення спецыяльнага права.

 

ЖОРСТКАСЦЬ НЕ ВЕДАЕ МЕЖАЎ

Браканьеры “заціхарыліся”: не ў сэнсе заспакоіліся, а проста часцей сталі выкарыстоўваць незаконныя прылады і метады палявання: металічныя петлі, лоўчыя ямы, а таксама дазволеныя, але несанкцыянаваныя лавушкі і капканы.
Парушальнікаў не хвалюе той факт, што, трапляючы, напрыклад, у сталёвую пятлю, жывёліна памірае доўга і пакутліва. Работнікі нашай інспекцыі сталі сведкамі падобнай здабычы самкі лося, калі знайшлі яе 13 верасня ў паляўнічых угоддзях паблізу вёскі Белае Жыткавіцкага раёна. Па ўсіх прыкметах ласіха праляжала не адзін дзень. Чаму браканьеры яе не забралі, адразу сказаць складана – проста бесчалавечная жорсткасць…
На месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу Жыткавіцкага РАУС, якая вырашае пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па часці 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: незаконнае паляванне, пацягнуўшае прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры – 300 базавых велічынь.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть