Экология

Здарэнне ў чароце

У ходзе кантрольнага палявога мерапрыемства работнікі Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на супрацьлеглым беразе пойменнага вадаёма ракі Прыпяць (фонд запасу рыбалоўных угоддзяў) паблізу вёскі Намакрава заўважылі двух грамадзян, якія, прыкмеціўшы аўтамабіль правяраючых, спрабавалі схавацца ў чароце.
Пераадольваючы водную гладзь, інспектары кінуліся наўздагон за парушальнікамі. Як высветлілася пазней, жыхары Сінкевіч з дапамогай брадніка здабылі 58 асобін розных відаў рыб агульнай вагой 6,1 кілаграма. На месца здарэння выклікалі следча-аператыўную групу РАУС. Браканьерам давядзецца кампенсаваць матэрыяльны ўрон на суму 19 мільёнаў 482 тысячы рублёў.
У той жа час, пакуль ішло разбіральніцтва, супрацоўнікі інспекцыі разам з работнікамі КУП “Паляўніча-рыбалоўная гаспадарка “Лунінец” затрымалі яшчэ двух аматараў парыбачыць незаконным спосабам, але ўжо ў абводным канале. У браднік жыхара Мікашэвіч і лунінчаніна трапілі 32 рыбіны агульнай вагой 6,5 кілаграма. Матэрыяльная кампенсацыя ацэнена ў суму больш як 16 мільёнаў рублёў.
Па двух фактах незаконнай здабычы рыбы, пацягнуўшай прычыненне ўрону ў асабліва буйным і буйным памерах, узбуджаны крымінальныя справы. Віноўнікам могуць пагражаць рэальныя тэрміны.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть