Экология

Злачынствы супраць прыроды

З надыходам вясны гаспадары сядзіб, а таксама дачнікі пачалі “ачышчаць” свае ўчасткі, спальваючы мінулагодняе смецце.
Трэба нагадаць, што максімальны штраф за парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках дасягае 50 базавых велічынь. За выпальванне расліннасці на палях ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў нядбайныя гаспадары могуць страціць ад 1 да 5 мільёнаў. Развядзенне кастроў у забароненых для гэтага месцах можа каштаваць да 12 базавых велічынь.
Каб не трапіць у недарэч-ную сітуацыю і зберагчы грошы, прыбіраючы ўчасткі, выкарыстоўвайце звычайныя граблі і мяхі для смецця. Беражыце прыроду!
Мікалай ВАНЮК,
галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть