Общество

ЭЛІТНАЕ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЕ ТРЫМАЕ ГАТОЎНАСЦЬ

Белае возера – цудоўная база не толькі для адпачынку, але і для правядзення разнастайных мерапрыемстваў.

Элітныя падраздзяленні Міністэрства пад надзвычайных сітуацыях Беларусі, у гэтыя дні праводзяць спаборніцвы вадалазаў.

Удзельнікаў мерапрыемства вітаў намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Генадзь Садурскі. Ён падкрэсліў, што арганізатары прадпрынялі намаганні, каб стварыць тую атмасферу, дзе б кожны ўдзельнік змог годна выступіць і прадэманстраваць свае ўменні пры выкананні складаных задач. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, знаёмячыся з базай і тэхнікай, адзначыў наколькі вялікі патэнцыял у выратавальнікаў. Ён расказаў аб няшчасным выпадку, што адбыўся 18 лютага на рацэ Цна. Хлопчыкаў дагэтуль не ўдалося знайсці. Васіль Міхайлавіч звярнуўся да кіраўніцтва МНС з просьбай дапамагчы. Хто ведае, а можа сапраўды самыя лепшыя вадалазы краіны змогуць паставіць кропку ў зацягнуўшайся трагедыі…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть