Общество

ФАКТАР ПАВЫШЭННЯ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ РАБОТЫ МЯСЦОВАГА КІРАВАННЯ

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання, якія пройдуць па краіне 25 красавіка, сталі галоўнай тэмай падчас адзінага дня інфармавання на мінулым тыдні.
Інфармацыйнай-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі СВК “Дварэцкі”, рамонтна-механічнага завода, райгаза, лакаматыўнага дэпо, ПМК-59. 
ААТ “Лунінецкі малочны завод” наведаў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Ён расказаў аб новых правілах выбарчай кампаніі, змяненнях, што адбыліся ў заканадаўстве, а таксама на асноўных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў раёне па паспяховаму правядзенню выбараў. Так, на Лунінеччыне зарэгістравана 58 ініцыятыўных груп па збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, што прэтэндуюць трапіць у лік кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Іх рэгістрацыя завяршыцца 25 сакавіка. З гэтага ж часу пачнецца агітацыйная кампанія. Зацверджаны 55 участкаў для галасавання. І хаця сёлета парог яўкі выбаршчыкаў адменены, старшыня райвыканкама выказаў спадзяванні, што большасць лунінчан выканаюць свой грамадскі абавязак і падтрымаюць самых годных, сумленных і неабыякавых да лёсу Лунінеччыны кандыдатаў.
Васіль Міхайлавіч, характарызуючы эканамічную сітацыю ў раёне, адзначыў складанасці, з якімі летась давялося сутыкнуцца малочнаму заводу ў сувязі з пратэкцыянісцкімі мерамі з боку Расіі. Гэта прымусіла задумацца аб якасці выпускаемай прадукцыі, яе канкурэнтаздольнасці на знешнім рынку. І тут важная роля адводзіцца цеснаму супрацоўніцтву пастаўшчыкоў сыравіны з перапрацоўшчыкамі. Кіраўніцтва прадпрыемства выбрала правільную стратэгію, што дазволіла ўжо ў чацвёртым квартале 2009 года стабілізаваць работу. Паказчыкі гэтага года пацвярджаюць дынаміку руху наперад.
Старшыня райвыканкама расказаў аб перспектывах развіцця раёна ў розных сферах дзейнасці, спыніўшыся на будаўніцтве жылля і дарог, добраўпарадкаванні, забеспячэнні якаснай вадой усіх населеных пунктаў і іншым.
В.М. Агіевіч запрасіў сабраўшыхся да дыялогу і адказаў на шэраг пытанняў, некаторыя з якіх узяты на кантроль. Як высветлілася, па-ранейшаму найбольшую незадаволенасць выклікае стан гарадскіх вуліц, у прыватнасці, Чэхава і ў раёне ліцэя, адсутнасць у магазіне райспажыўтаварыства ў Сельгастэхніцы хлебазаводскага хлеба. Жыхароў новабудоўляў у заводскім мікрараёне хвалюе праблема паркоўкі, якая ўзнікне з узвядзеннем новага магазіна. Жанчына з Яжавок паскардзілася, што пры правядзенні газіфікацыі ў вёсцы многія засталіся без блакітнага паліва ў сувязі з тым, што газавікі не могуць адшукаць дакументы на правядзенне ўнутрыдамавых работ.
Аляксандр БЕРАЗЮК,
галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.
 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть