ФЕЕРВЕРК У ГОНАР СТВАРАЛЬНІКАЎ СВЯТАЎ
Ім завяршыўся ўрачысты сход у ГДК, прысвечаны прафесійнаму святу калектываў клубных устаноў, бібліятэк, кінавідэасеткі, артыстаў мастацкай самадзейнасці.
Праграма ішла на адным дыханні і пад гучныя апладысменты. Вядомыя мясцовыя “зоркі”, якімі захапляліся ў многіх гарадах Беларусі, а таксама за межамі краіны, і шматлікія дэбютанты яскрава сведчылі аб вялікім творчым патэнцыяле нашага краю. Праз відэапрезентацыю начальнік аддзела культуры Г.М. Баецкая праінфармавала аб матэрыяльных набытках устаноў нематэрыяльнай галіны. Вітаючы віноўнікаў урачыстасці, з гонарам падкрэслілі дасягненні фальклорных, эстрадных, музычных і харэаграфічных ансамбляў Лунінеччыны старшыні райвыканкама – В.М. Агіевіч і райсавета – В.М. Адзішчаў, якія адзначылі ўзнагародамі лепшых культработнікаў. Ганаровыя граматы ўпраўлення культуры аблвыканкама ўручыў намеснік старшыні райвыканкама В.А. Рафаловіч, нагадаўшы аб павялічаных патрабаваннях да лідэраў духоўнай сферы Брэстчыны. Кіраўнікі мясцовай улады запэўнілі аб завяршэнні праектных работ па будаўніцтву новага Дома культуры, што стане агульным падарункам лунінецкім талентам і іх прыхільнікам.