Общество

ФЭСТ на першую Прачыстую

Традыцыйнае свята вёскі прымяркоўвае да вялікага праваслаўнага свята Вулькаўскі 1 цэнтр культуры і народнай творчасці.

У нядзелю з раніцы будынак і тэрыторыя вакол яго захаплялі тэматычным убраннем, шматлікімі мастацкімі выставамі, атракцыёнамі для дзяцей і буфетамі для дарослых. Вясёлая музыка гучала далёка за межамі наваколля, прыцягваючы да цэнтра ўсё больш жыхароў і гасцей. Пад захапляючыя мелодыі аргкамітэт наведваў двары ўстаноў і сядзіб, якія вызначаліся ўзорным парадкам і кветачным афармленнем. Гаспадары некаторых падрыхтавалі ўрачыстыя сустрэчы з хлебам-соллю на вышытых ручніках. Выклікала прыязнасць родная мова ў вуснах выхаванцаў дзіцячага садка “Расінка”. Мілагучныя нацыянальныя вітанні і песні, якія гучалі каля адміністрацыі СВК “Хваецкае”, захапілі еднасцю розных пакаленняў спецыялістаў – працоўную славу ветэранаў множыць моладзь.

Са святам вёскі ўдзельнікаў павіншавалі старшыня гаспадаркі Васіль Лазіцкі, зямляк – начальнік інспекцыі па падатках і зборах Аляксандр Дуньчык, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова. Яны ўручылі заахвочвальныя прызы, у дадатак да вызначаных узнагарод, калектывам і асобным пераможцам конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне. Канцэртная праграма, якую цудоўна правялі Вольга Мелюх і Віктар Барысевіч, удала спалучыла выступленні мясцовых самадзейных артыстаў і здольных выканаўцаў з Лунінца. Адбылося ўшанаванне розных катэгорый жыхароў, пачалося якое з ускладання кветак да абеліска загінуўшым – з удзячнасцю тым, хто заваяваў для нас шчасце мірнага дня…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть