Общество

ГАЛАСУЙЦЕ ЗА ЛУНІНЕЦ!

Праводзіцца абласны конкурс пад назвай “Жамчужыны Брэстчыны”. 

Удзельнічаючы ў ім, даслалі варыянт лунінецкай адметнасці. На наш погляд, на гэта званне можа прэтэндаваць возера Белае з рэліктавай раслінай еўрапейскага значэння. Фотаздымкі і апісанне славутасці раёна знаходзіцца на сайце Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” (www.brsm.brest.by). 

Па 1 ліпеня адбываецца галасаванне, па выніках якога вызначыцца аб’ект-пераможца. На яго ўтрыманне будуць пералічаны грашовыя сродкі, якія моладзь Брэстчыны заробіць на абласной працоўнай акцыі БРСМ “Моладзь. Традыцыі. Будучае”.

Вы хочаце, каб жамчужына Лунінеччыны стала жамчужынай Брэстчыны? Звяртайцеся са сваёй падтрымкай на вышэй указаны сайт! Прыняць удзел у галасаванні могуць усе жадаючыя, незалежна ад месца пражывання. З аднаго камп’ютэра прымаецца толькі адзін голас.



Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Дарагія землякі. Падтрымайце ідэю вызначэння жамчужыны Брэстчыны. Пакуль галасаванне не на нашу карысць. Трэба тэрмінова выпраўляць становішча, каб возерам Белам маглі захапляцца нашы нашчадкі.
    http://www.brsm.brest.by

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть