Общество

“Галоўнае – зразумець, як «працуе» метал”

машТакую думку выказаў наладчык тэхналагічнага абсталявання механазборачнага цэха ААТ “Палессеэлектрамаш” Аляксандр ЮРКО.

Ён разам з інжынерам па метралогіі цэнтральнай заводскай лабараторыі Кацярынай Ліцкевіч прадстаўляюць   прадпрыемства ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню машынабудаўніка, што сёння праходзіць у Брэсце.

У механазборачным цэху работа кіпела каля ўсіх станкоў. Некалькі хвілін назіралі за работай Аляксандра Юрко, які наладжваў абсталяванне.

– Работы хапае,сцвярджае Аляксандр Іванавіч, нават і ў суботу прыходзіў, каб давесці да ладу адзін са станкоў, бо ведаю, што вытворчасць не павінна спыняцца.

Ураджэнец Велуты працоўную дзейнасць пачынаў ва Украіне ў Новай Кахоўцы слесарам-зборшчыкам. А ў 1979-ым вярнуўся на малую радзіму і ўладкаваўся на завод электрарухавікоў. Праўда, перакваліфікаваўся ў токары. Паступова набіраўся вопыту, і вось больш як 20 год працуе наладчыкам.

Наша справа патрабуе глыбокіх ведаў электронікі, праграміравання, механікі. Яны развіваюцца вельмі хуткімі тэмпамі, таму, каб быць у курсе змен, шмат часу праводжу ў інтэрнэце. Стараюся ў рабоце ўсё даводзіць да ладу, каб кожны разец рухаўся дакладна па траекторыі, якую задаў. Дасягнуць гэтага дапамагаюць уласныя канструкцыі. Так, самастойна распрацаваў фрэзер. Гэта невялікая дэталь выраблена з адходаў інструментальнай сталі і па трываласці ў дзясяткі разоў перавышае заводскі аналаг.

Свае вопыт, веды і навыкі Аляксандр Юрко перадае маладым работнікам. Сярод іх – Васіль Бяспалаў, які настаўніка разумее з паўслова. А самае галоўнае – вельмі адказна ставіцца да работы, якая выклікае сапраўдны інтарэс.

Вельмі спадзяюся, што з Васіля атрымаецца сапраўдны прафесіянал, і ў мяне будзе годная змена!

У штамповачна-абмотачным цэху на канвееры працуюць выключна жанчыны. І ў асноўным усе аднаго ўзросту – перадпенсійнага.

Работа ў нас складаная, – сцвярджае прэсаўшчыца Алена СТАРАВОЙТАВА, якая сёлета адзначыла 35-годдзе працоўнай дзейнасці на прадпрыемстве. – А вось заробкі невысокія, таму моладзь не вельмі жадае асвойваць рабочыя прафесіі машынабудаўнічага профілю. За змену да 100 пакетаў апрэсоўваем, а яшчэ дадатковую нагрузку бяром па ізаляцыі пракладак. На завод прыйшла адразу пасля заканчэння лунінецкай СШ №2. Так тут і засталася. Прывыкла ўжо. Ды і калектыў у нас дружны, і майстры выдатныя…

Сітуацыя на ААТ “Палессеэлектрамаш” зараз складаная. Аб гэтым сведчаць лічбы: аб’ём вытворчасці прадукцыі за 9 месяцаў да ўзроўню мінулага года склаў 82,9 працэнта, выпушчана больш за 66 тысяч электрарухавікоў, 3600 тон чыгуннага ліцця. Гэтыя паказчыкі маглі быць намнога вышэйшымі, калі б не было праблем з рэалізацыяй. Зараз на складзе знаходзіцца гатовай прадукцыі на суму больш як 45 мільярдаў рублёў.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, прадпрыемства працягвае працаваць.

Паклапацілася адміністрацыя і прафсаюзны камітэт аб святочным правядзенні Дня машынабудаўніка. Граматамі і падзячнымі пісьмамі будуць адзначаны лепшыя працаўнікі. Па традыцыі арганізуюць выставу “Залатая восень”, дзе кожнае падраздзяленне зможа ўвасобіць сваю фантазію пры афармленні салодкага стала. На канцэрт з удзелам ансамбля “Прымакі” запрасілі і ветэранаў прадпрыемства.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть