ГАЗ: ПЛАЦІМ ПА-НОВАМУ
Общество

ГАЗ: ПЛАЦІМ ПА-НОВАМУ

dogalgaz_2У пачатку сакавіка нам давядзецца плаціць за газ, спажыты ў лютым, па новых правілах. Аб гэтым папрасілі расказаць дырэктара РВУ «Лунінецрайгаз” Вячаслава СЫЦЭВІЧА.
– У чым асноўныя асаблівасці дыферэнцыраваных тарыфаў?
– Цяпер пры вызначэнні цаны на газ будзе ацэньвацца колькасць, спажытая абанентам з пачатку года. Устаноўлены заканадаўствам сацыяльна-арыентаваны тарыф будзе прымяняцца да 3000 м3, пасля цана павялічыцца на 30 працэнтаў. Так будзе да паказчыка 5500 м3 з пачатку года. Калі і гэты ліміт вычарпаны, то спажыўцу давя-дзецца аплачваць поўны кошт газа. Пры гэтым, калі гранічныя рубяжы будуць дасягнуты ў якім-небудзь месяцы, то аплата за газ будзе ажыццяўляцца па двух тарыфах. Напрыклад, да пачатку кастрычніка вы спажылі 2900 м3 газа, а за месяц – яшчэ 300. У такім выпадку 100 м3 вы аплаціце па дзеючай цане, а 200 – з прымяненнем каэфіцыента 1,3. Павышаючы каэфіцыент будзе дзейнічаць у наступных месяцах да канца года ці дасягнення паказчыка ў 5500 м3. Трэба адзначыць, што дыферэнцыраваныя тарыфы на паслугі газазабеспячэння пачалі дзейнічаць з 1 лютага, а ўлік газу, спажытага ў 2013 годзе – з 1 студзеня.
– На якія катэгорыі насельніцтва распаўсюджваецца новаўвядзенне?
– Дыферэнцыраваныя тарыфы будуць прымяняць для абанентаў, якія маюць газавае ацяпляльнае абсталяванне (катлы). Пры гэтым не важна, дзе яны будуць устаноўлены – у індывідуальным ці шматкватэрным доме з пакватэрным ацяпленнем. Не будуць распаўсю-джвацца тарыфы на мнагадзетныя сем’і; дзіцячыя дамы сямейнага тыпу; сем’і, якія выхоў-ваюць дзяцей, і бацькі з’яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы; поўныя сем’і, дзе адзін з бацькоў з’яўляецца інвалідам І групы, а другі – ажыццяўляе догляд і атрымлівае дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам; няпоўныя сем’і, якія выхоўваюць дзіця-інваліда.
– Якія цэны на газ дзейнічаюць у 2013 годзе?
– На сённяшні дзень кошт 1 м3 газу для абанентаў, у якіх устаноўлены газавыя ацяпляльныя прыборы (катлы) і ёсць прыборы ўліку расходу газу, складае: у ацяпляльны перыяд – 358,8 рублёў, летам – 933,6. Цана, якая забяспечвае поўнае пакрыццё – 2095,1 рублёў за 1 м3 газу. Пры адсутнасці прыбораў уліку цэны залежаць ад агульнай плошчы і складаюць адпаведна 2044 і 766,5 рублёў за 1 м2 агульнай плошчы.
– Ці многа абанентаў спажываюць прыродны газ у аб’ёмах, якія перавышаюць 3000 м3 у год?
– Аналіз спажывання газу ў вобласці паказаў, што са 115 тысяч абанентаў, якія маюць ацяпляльнае абсталяванне, 83 тысячы (72 працэнты) выкарысталі да 3000 м3, 30 тысяч (26 працэнтаў) – да 5500 м3, і толькі крыху больш 2000 (2 працэнты) – больш як 5500. Калі б дыферэнцыраваныя тарыфы прымянілі летась, то па выніках года 84,1 працэнта спажытага ў вобласці газу было б аплачана па звычайнай цане, 14,1 працэнта – з каэфіцыентам 1,3 і толькі 1,8 працэнта – па поўным кошце.
– Што вы параіце жыхарам, каб у іх не ўзнікалі праблемы?
– У першую чаргу – аплачваць газ у адпаведнасці з заканадаўствам і згодна з патрабаваннямі дагавораў – да 25 чысла месяца, які ідзе за справа-здачным. Таксама трэба кантраляваць аб’ём спажытага газу, беражліва расходаваць блакітнае паліва. Абанентам, у якіх да гэтага часу няма прыбораў уліку, рэкамендуем гэта зрабіць: аплачваць давядзецца толькі за выкарыстаны газ, а не па нормах. І яшчэ. З увядзеннем дыферэнцыраванай аплаты прадугледжваецца павышэнне адказнасці за правільную аплату. Калі будуць выяўлены выпадкі заніжэння аб’ёмаў спажывання газу, розніцу давядзецца аплаціць па поўным кошце.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть