Общество

Гімназія злучыла Лунінец і Мікашэвічы

ветераны гимназииБольшасць педагогаў ідуць на заслужаны адпачынак у росквіце фізічных і духоўных сіл, з багатым жыццёвым і прафесійным вопытам. Імкнемся натхніць людзей на дабрачынную і творчую дзейнасць. З гэтай мэтай ствараем ветэранскі актыў у кожнай установе адукацыі.

Асабліва запомнілася сустрэча ў Мікашэвіцкай гімназіі імя У.І. Нядзведскага. Летась гэты калектыў  на абласным аглядзе-конкурсе на лепшую работу прафкама з ветэранамі быў узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені. Поспех дасягнуты зладжанай работай кіраўнікоў адміністрацыі і прафсаюзнай арганізацыі. У чарговы раз адзначылі гэта, калі Сяргей Пятровіч Высоцкі і Алена Міхайлаўна Нямчэня арганізавалі сустрэчу калег – былых педагогаў усіх школ маладога горада і прадстаўнікоў раённага савета ветэранаў.

За “круглым сталом” адбылася дзелавая размова аб задачах, напрамках дзейнасці і планах раённага савета ветэранаў і педагагічных “пярвічак”. Паведамілі аб істотнай падтрымцы, якую аказвае старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Анатольеўна Рафаловіч. Запрасілі калег да ўдзелу ў акцыях “Здаровы дух – здаровае цела” (духоўныя сустрэчы і заняткі фізкультурай), “Школьная музейная справа” і “Педагагічныя дынастыі” (збор матэрыялаў), “Адзінокая магіла” (догляд за месцамі пахавання адзінокіх настаўнікаў), “Свет захапленняў ветэрана”, “Зімовыя нарыхтоўкі” (дзелімся рэцэптамі самых смачных страў), а адну, “Ты – мне, я – табе” (абмен пасадачным матэрыялам), можна сказаць, правялі: атрымалі пакецікі з насеннем у падарунак ад гімназіі.

Былы выкладчык фізкультуры СШ №2 г. Мікашэвічы Раіса Мікалаеўна Здрок выбрана старшынёй гарадской арганізацыі і атрымала першае “хатняе заданне” – упарадкаваць “банк дадзеных” аб сваіх падапечных.

Развітваліся на высокай ноце духоўнасці з удзячнасцю гаспадарам, даўнім калегам і новым знаёмым, спадзяваннямі на плённае супрацоўніцтва ў рамках грамадскіх згуртаванняў.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Как замечательно, что в гимназии помнят о ветеранах-педагогах. Другим коллективам стоит у них поучиться. Но может я неправа и такая практика есть во многих школах? Тогда стоит и о ней рассказать тоже. А то нередко в жизни получается, что многие годы отдаем детям, потом незамеченно уходим на покой и точно также – из жизни. Надо помнить о педагогах старой гвардии. Их, верных школе, осталось совсем немного…

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть