Общество

Годна адаптавацца ў сучасным жыцці

Напярэдадні Дня інвалідаў раённая арганізацыя ГА “БелТГ” не першы год ладзіць сустрэчы людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі з прадстаўнікамі разнастайных службаў. Загадзя вызначыўшы проблемы, якія найбольш хвалююць яе подопечных, старшыня раённай арганізацыі Людміла КУРАК да дыялогу запрасіла галоўнага спецыяліста сектора продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг АСБ “Беларусбанк” Валянціну КРУГАВЕЦ, спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Лунінецкай ЖКГ Таццяну ВАКУЛЬЧЫК, намесніка галоўнага ўрача ЦРБ Таццяну ГУРБАНОВІЧ, загадчыцу адазела тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алесю ШАРАЙ.

Ведаючы, як цяжка бывае рухацца нямоглым і пажылым людзям, Валянціна Крупавец прапанавала аблегчыць іх жыццё з дапамогай сучасных тэхналогій, у прыватнасці, далучыцца да інтэрнэт-банкінга, што дае магчымасць, не выходзячы з дому, аплаціць тыя ж камунальныя і іншыя паслугі. Для гэтага, акрамя камп’ютара, неабходна мець банкаўскую плацёжную картку. Яна расказала аб магчымасцях, якія адкрываюцца перад іх трымальнікамі, і прапанавала заключыць адпаведныя дагаворы, што можна было зрабіць адразу пасля сустрэчы.

Таццяна Гурбановіч растлумачыла новыя правілы набыцця лекаў у аптэках і адказала на канкрэтныя пытанні, задаваемы я па тых ці іншых прэпаратах. Напрыклад, Веру Сарока турбавала адсутнасць у продажы аднаго з імпартных лякарстваў для хворых на цукровы дыябет. Аказваецца, для лячэння кожнага захворвання ва ўрачоў ёсць спецыяльны пералік лекаў, якія выпісваюцца па рэцэптах.

Ніну Нікіцюк цікавіла, чаму цяжка трапіць на дзённы стацыянар, размешчаны на базе былой чыгуначнай бальніцы на Залессі. Пачула ў адказ, што ўрачы лячэбнай установы стараюцца прыняць як мага больш пацыентаў, але наяўная колькасць ложкаў не дазваляе забяспечыць імі маючых патрэбу ў лячэнні. Нядаўна ўвялі дадатковыя 10 ложкаў.

Як праходзіла акцыя “Чалавек з белым кіёчкам” і што робіцца ў раёне ў рамках дзяржаўнай праграмы “Аб безбар’ерным асяроддзі” паведаміла Алеся Шарай. Да спецыяліста звярнулася 89-гадовая пенсіянерка. Доўгі час яна карысталася пабочным доглядам сацыяльнага работніка. Цяпер такую паслугу ёй не аказваюць, маўляў, вы рухаецеся і можаце сябе абслугоўваць самі. У такім выпадку жанчына можа разлічваць на дапамогу работнікаў сацыяльнай службы ТЦСАН. Для гэтага неабходна мець даведку аб стане здароўя і звярнуцца на адрас: вул. Фрунзе, 6. Больш падрабязна — па тэлефоне 2-30-70.

Алена Гопта пацікавілася, як замяніць зношанае пасведчанне інваліда на новае, і якія паслугі на платнай аснове аказвае інвалідам і пенсіянерам тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Як стала вядома, гэтая катэгорыя людзей за адносна невялікую плату можа заказаць на дом цырульніка, работніка, які памые вокны, падлогі, прыбярэ ў хаце, ускапае агарод… Варта патэлефанаваць на адзін з нумароў: 2-26-01 і 2-33-51. Падобныя работы могуць быць выкананы і для пражываючых у сельскай мясцовасці. Праўда, пры ўмове, што з аднаго населенага пункта паступіць не менш як 2-3 заяўкі.

Як і трэба было чакаць, найбольш пытанняў было да спецыяліста па ідэалагічнай рабоце ЖКГ Таццяны Вакульчык. Жыхара Пнішча турбавала праблема бяздомных сабак, якія збіраюцца на сметніку ля новай аўтазаправачнай станцыі. Ёсць небяспека, што яны пакусаюць дзяцей, якія ранкам ідуць у школу, ці позна вечарам вяртаюцца дамоў. НінуНікіцюк хваля вала вялізная яміна ля ўваходу ў пад’езд дома па вуліцы Сялянская, 6-а, пакінутая пасля незавершанага добраўпарадкавання прылягаючай тэрыторыі. Сяргей Сотнік паскардзіўся, што яго кватэру на 5-ым паверсе з даху залівае вадой, хаця нядаўна там спрабавалі ў чарговы раз “залатаць дыры”. Ніна Бут-Гусаім прасіла звярнуць у вагу на вуліцу Чыгуначная, дзе тратуар ёсць толькі з аднаго боку і зімой ад снегу амаль ніколі не чысціцца. Даводзіцца хадзіць па праезнай частцы дарогі. Зразумела, вырашыць гэтыя пытанні спецыяліст адразу не магла і ўзяла іх на кантроль. А вось, што датычыць абрэзкі галін дрэва на вуліцы 8 Сакавіка, то было абяцана, што ў бліжэйшыя дні работы будуць выкананы. Зразумелы адказ быў атрыманы і на запыт аб стыхійным сметніку, які ўтвараюць людзі ля кантэйнераў для раздзельнага збору смецця на вуліцы Сялянская. Спецыяліст заклікала жыхароў навакольных дамоў выкарыстоўваць ёмістасці па прызначэнню. А пры запаўненні кантэйнера можна не чакаць прыезду аўтамабіля з ЖКГ, а выклікаць яго, патэлефанаваўшы на нумар 115 ка-мунальнай службы. НагадалаТаццяна Мікітаўна і аб тым, што ў Лунінцы па адрасе Прыпяцкая, 19-а працуе прыёмны пункт, куды можна здаць макулатуру, бітае ці тарнае шкло, пластыкавыя бутэлькі і атрымаць грошы.

Сустрэча закончылася, аднак прысутныя не спяшаліся пакідаць утульную залу ў Цэнтральнай бібліятэцы, дзе ім прадставілася магчымасць не толькі паслухаць спецыялістаў, але і пагутарыць адзін здругім.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть