Общество

ГОНАР КАЛЕКТЫВУ – ЛЮДЗІ

Ужо другі прадстаўнік лясгаса адзначаны званнем “Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь”.
Першай у 2010 годзе была ўшанавана інжынер па лесаўзнаўленню Таццяна Стэльмах. Сёлета высокай узнагароды ўдастоены галоўны ляснічы Іван Калешка. У свой час яго бацька быў лесніком. Цяпер сямейную працоўную дынастыю складаюць пяцёра работнікаў лясгаса: Іван Якаўлевіч, яго жонка, іх два сыны і нявестка.
СЛАВІМ ПАЭТА ВЕРШАМІ
17 верасня адзначалася 100-годдзе Максіма Танка.
На завяршэнне мінулага навучальнага года ў раёне быў праведзены конкурс чытальнікаў, прысвечаны юбілею паэта. Пераможцамі прызнаны 6-класніца СШ №2 г. Лунінца Вікторыя Савіч, 8-класнік Любан-скай СШ Яўген Пятроўскі, 7-класнік СШ в. Вулька 1 Максім Дараховіч. Апошні, дарэчы, удала выступіў і на абласным конкурсе, дзе адзначаны Дыпломам І ступені. Застаецца дадаць, што да выступлення хлопчыка рыхтавала старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Наталля Казанкова.
НОВАЕ Ў МЫТНЫМ САЮЗЕ
Адбыліся змяненні ў другім раздзеле Адзінага пераліку тавараў, якія належаць санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду (кантролю) на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
Гэта вызначана Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 15.06.2012 г. Поўныя тэксты размешчаны на афіцыйных сайтах у сетцы Інтэрнэт: (www.tsouz.ru) – раздзел «Еўразійская эканамічная камісія/Дакументы ЕЭК/Каталог рашэнняў Савета (ці Калегіі) ЕЭК»; ДУ “Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя” (www.rcheph.by).
На тавары, уключаныя ў раздзел І Адзінага пераліку, пацвярджэнне адпаведнасці даецца пасведчаннем аб якасці тавара, выданае вытворцам, ці сертыфікат адпаведнасці, выданы ўпаўнаважаным органам Дзяржстандарту; ці пратаколы лабараторных даследаванняў. На тавары, уключаныя ў радзел ІІ Адзінага пераліку, неабходна наяўнасць пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі. У выпадку адсутнасці на падкантрольную прадукцыю дакументаў, якія пацвярджаюць яе бяспеку, прапануем забяспечыць правядзенне лабараторных даследаванняў.
Аляксандр ДУБІНІЧ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть