Град пазбавіў ураджаю
Общество

Град пазбавіў ураджаю

InstagramCapture_f5a718d4-acbf-4e4a-baf2-9db9f268d013

У нядзелю вечарам моцная навальніца з вялікім градам прайшлася па Велуце: ільдзінкі дасягалі памеру перапялінага яйка.

За паўгадзіны стыхія ўшчэнт знішчыла будучы ўраджай     таматаў, баклажанаў, перцаў, капусты. У нейкім сэнсе “дапамагла” сабраць вішні: буйныя ягады ляжалі пад дрэвамі. Сярод зламаных галін і сарванага лісця на зямлі валяліся таксама плады яблык, сліў, груш. Вяскоўцы з горыччу глядзелі на свае агароды…

Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалая Арашкевіча, дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася. Лакальныя ўчасткі з абрывам электраправадоў аператыўна адноўлены спецыялістамі раёна электрасетак.

Больш падрабязны відэаматэрыял – на нашым сайце old.webworking.site.

InstagramCapture_903c1bb8-8945-4423-9b0f-ddf512c10ca9 WP_20160717_021

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть