Общество

Грамадскасць – супраць карупцыі

Пачалося грамадскае абмеркаванне праекта закона Рэспублікі Беларусь “Аб барацьбе з карупцыяй”. Сваімі думкамі пра гэты дакумент дзеліцца суддзя Васіль БЕЛЬСКІ:
– Закон прагрэсіўны ў тым сэнсе, што не толькі дакладна ўстанаўлівае прававыя асновы дзяржаўнай палітыкі ў сферы барацьбы з карупцыяй, але і вызначае механізмы папярэджання гэтай заганнай з’явы, у тым ліку – абмежаванні, што ўстанаўліваюцца для асоб на пасадах і прыроўненых да іх асоб.
Асобнымі артыкуламі дакладна вызначаны патрабаванні да парадку прыняцця рашэнняў дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі ў сферы эканамічных адносін. Прадстаўлены дастаткова поўны пералік правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, а гэта значыць, на месцах будзе больш магчымасцей у зародкавым стане ліквідаваць парасткі карупцыйнага спрута.

Прэзідэнт краіны асаблівую ўвагу ўдзяляе чысціні радоў дзяржаўных служачых. Цяпер законам замацавана гэтае патрабаванне. Прынамсі, выключаецца магчымасць для асоб, звольненых з дзяржаўнай службы па дыскрэдытуючых абставінах, а таксама маючых судзімасць (у тым ліку знятую ці пагашаную) за наўмысныя злачынствы, а таксама тых, хто вызвалены ад крымінальнай адказнасці па нерэабілітуючых абставінах, трапіць на пасады кіруючых работнікаў у дзяржаўныя органы ці іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
Пэўным стрымліваючым фактарам для патэнцыяльных парушальнікаў стане і артыкул 24 закона. Ім прадугледжана, што дзяржаўным служачым, якія ўчынілі цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы, дапусцілі злоўжыванне службовым становішчам, пенсіі за выслугу год, прадугледжаныя законамі “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь” і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2006 №705 “Аб штомесячным грашовым утрыманні асобных катэгорый дзяржаўных служачых”, не назначаюцца. Вялікая ўвага ў законе ўдзелена дэклараванню даходаў і маёмасці, што дапаможа выключыць парушэнні пры правядзенні гэтай працэдуры.
Актуальным лічу і артыкул 43 праекта закона, якім прадугледжана адказнасць кіраўнікоў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый за непрыняцце мер па барацьбе з карупцыяй. У нашай судовай практыцы спраў пазначанай накіраванасці не так і шмат, але яны сведчаць, што многіх злачынстваў удалося б пазбегнуць, калі б кантроль зверху быў больш пільным і жорсткім.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть