Ідзе падрыхтоўка да выбараў
Общество

Ідзе падрыхтоўка да выбараў

Выборы 2016Пачалася  падрыхтоўка да правядзення выбараў-2016.

Сумесным рашэннем абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў створана акружная выбарчая камісія Лунінецкай выбарчай акругі №13 па выбарах дэпутата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У яе складзе – 13 чалавек. Ёсць прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, ветэранскай арганізацыі, грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”, працоўных калектываў і грамадзян, шляхам падачы заяў.

Старшыня акружной выбарчай камісіі – Аляксандр Грамыка, намеснік старшыні – Надзея Малашчыцкая, сакратар – Алена Качаноўская. Тэлефон 2-38-32.

Акружной выбарчай камісіяй зарэгістраваны дзве ініцыятыўныя групы па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты. 2 ліпеня зарэгістравана ініцыятыўная група Леаніда Дубаносава, 6 ліпеня – ініцыятыўная група ў падтрымку Ігара Невара.

Сфарміраваны 64 участкі для галасавання. Як і ў мінулую выбарчую кампанію, у складзе Лунінецкай акругі – 9 участкаў, размешчаных на тэрыторыі суседняга Ганцавіцкага раёна. Да 24 ліпеня працягнецца вылучэнне кандыдатаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть