ОбществоРеферендум

Ігар Гапон аб змяненнях Канстытуцыі: «Надыйшоў час прадэманстраваць сваю грамадзянскую пазіцыю»

Праект змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь атрымаў шырокае абмеркаванне, што ў чарговы раз даказвае: наша грамадства неабыякава да таго, у якой краіне мы будзем жыць заўтра. Гэта пацвердзіў і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон:

  • Уважліва чытаюць новы дакумент на Лунінеччыне. У гэтым пераконваюся, наведваючы працоўныя калектывы. Магу сказаць, што ў цэлым многія, як і я, задаволены ўнесенымі папраўкамі і дапаўненнямі. Адразу відаць, што члены спецыяльна створанай Прэзідэнтам камісіі правялі каласальную работу. Аднак некаторыя моманты можна і ўдакладніць. Так, артыкул 54 абвяшчае: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. Праяўленне патрыятызму, захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”. Выдатны артыкул, у які перад словазлучэннем “гістарычнай памяці” можна ўставіць слова “праўдзівай”. Каб не пакідаць аматарам “альтэрнатыўнай” гісторыі нават маленькай шчыліны для спекуляцый і выдумак на тэме нашага агульнага мінулага.

Упершыню ў Канстытуцыі будзе прапісана забарона на фінансаванне выбарчых кампаній з-за мяжы. Падзеі 2020 года і папярэдніх выбарчых кампаній указваюць на тое, што ў нас у краіне рабіліся спробы пэўнымі сіламі, структурамі задзейнічаць замежнае фінансаванне.

Шмат інавацый датычаць Кіраўніка дзяржавы. Так, напрыклад, два тэрміны становяцца максімумам для Прэзідэнта. Стаць ім зможа чалавек не маладзейшы за 40 год, які пражывае ў нашай краіне не менш за 20 год. З Канстытуцыі выключаны чатыры пункты паўнамоцтваў Прэзідэнта. А значыць, некаторыя функцыі будуць перададзены іншым дзяржаўным органам.

У праекце Асноўнага закона дакладна праглядаецца баланс інтарэсаў дзяржавы і грамадства. Пра гэта гаворыць асобная глава, прысвечаная новаму органу — Усебеларускаму народнаму сходу. Менавіта яму дэлегіравана права аб’яўляць імпічмент, разглядаць пытанне легітымнасці выбараў… Па сутнасці, ён становіцца найвышэйшым органам улады Беларусі і вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы.

У новай рэдакцыі замацоўваюцца таксама каштоўнасці і прынцыпы сацыяльна арыентаванай дзяржавы, дзе ўсё накіравана на карысць грамадзян краіны, дакладна расстаўлены прыярытэты і шляхі нашага развіцця. Нам прапанаваны эвалюцыйны шлях развіцця на аснове дасягнутага, без кардынальнай ломкі існуючых рэалій, без зніжэння ўзроўню жыцця грамадзян і рызыкі страты часткі тэрыторый. Безумоўна, гэта дакладны шлях. А таму ў дзень рэферэндуму я абавязкова прагаласую за абноўленую Канстытуцыю — наш галоўны Закон, які замацоўвае ўсе нашы правы і абавязкі, усяляе ўпэўненасць на паступальным шляху наперад.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть