Общество

Ім ёсць за што сказаць «дзякуй!»

Бытавікі і работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі адзначылі сваё прафесійнае свята.

Павіншаваць прадстаўнікоў гэтай насамрэч вельмі важнай службы завітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. Уручаючы лепшым Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы, Аляксандр Мікалаевіч заўважыў, што хоць і кажуць, быццам камунальнікаў 365 дзён у годзе свараць і толькі адзін дзень – у прафесійнае свята – хваляць, ім ёсць за што сказаць “Дзякуй!”. Прычым не толькі за выгоды ў кватэрах, чысціню на вуліцах і парадак – у пад’ездах, а, хутчэй, за тую атмасферу ўладкаванасці, якая і надае рысы непаўторнасці нашым населеным пунктам, чые хараство і ўтульнасць адзначае кожны, хто хоць аднойчы пабываў на Лунінеччыне.

Да слоў кіраўніка раёна далучыліся дырэктары: КУШВП ЖКГ “Лунінецкая ЖКГ” – Георгій Шпакоўскі і КУП ВКГ “Водаканал” – Аляксандр Радзіяновіч. Падарункі найбольш актыўным членам падрыхтавалі лідары прафсаюзных арганізацый.

Цудоўным быў канцэрт, у якім у агульную канву ўдала спляліся мілагучныя песні і прыгожыя танцы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть