Общество

ІНІЦЫЯТЫВЕ І САМАЗАНЯТАСЦІ – ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАДТРЫМКА

Восем інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, у якія ўваходзілі кіраўнікі райвыканкама і структурных падраздзяленняў, пабывалі ў працоўных калектывах раёна, каб акрэсліць сітуацыю па праблеме беспрацоўя і занятасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Найбольш масавыя сустрэчы адбыліся ў Лунінецкай ЖКГ, РУВП “Палессеэлектрамаш”, ПМК-59 і Багданаўскай СШ.

Падчас выступленняў адзначалася, што ў Беларусі адзін з самых нізкіх ўзровень рэгіструемага баспрацоўя ў свеце. У 2008 годзе гэты паказчык склаў 0,8 працэнта. Летась было пастаўлена на ўлік 322 тысячы чалавек, з іх 200 тысяч прызнаны беспрацоўнымі. Працаўладкавана 199 тысяч, з іх 131 тысяча беспрацоўных. Што датычыць нашага раёна, то ў аддзел па занятасці насельніцтва звярнуліся 2803 грамадзяніна (Лунінец – 1043, Мікашэвічы – 833). Дапамогу атрымлівалі 1263 беспрацоўных. Сярод працаўладкаваных – 31 абавязаная асоба, чые дзеці знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні. Па “Маладзёжнай практыцы” на дагаворнай аснове з наймальнікамі створана 11 працоўных месцаў для тых, хто прайшоў навучанне па накіраванню службы занятасці.

Як і ў іншых краінах, у нас у ліку беспрацоўных перавалодаюць жанчыны. Менавіта таму дзяржава заахвочвае іх ініцыятыву па арганізацыі самазанятасці і прадпрымальніцкай дзейнасці.

Пакуль 77 працэнтаў вакансій звязаны з рабочымі прафесіямі. На будучае прагназуецца попыт на спецыялістаў ІТ-тэхналогій, работнікаў у сферы фінансаў і медыцыны.

Вырашаць праблемы занятасці вяскоўцаў дазваляе развіццё агра- і экатурызму. Летась на Лунінеччыне зарэгістравана 6 аграсядзіб, з іх паспяхова дзейнічаюць 2, астатнія рыхтуюцца да прыёму наведвальнікаў у гэтым годзе. З 1 студзеня павялічаны да 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (больш як 3,5 мільёна рублёў) памер субсідый беспрацоўным вяскоўцам пры арганізацыі прыватнага унітарнага прадпрыемства, фермерскай гаспадаркі або рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть