Общество

ІНТЭГРАЦЫЯ НАБІРАЕ АБАРОТЫ

Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Уладзімір КАВАЛЕВІЧ адзначае, што ў знешнегадлёвай дзейнасці галоўным эканамічным партнёрам прадпрыемстваў раёна застаецца Расія, і сваю думку падмацоўвае канкрэтнымі лічбамі:
– У студзені тавараабарот даведзены да 2 мільёнаў 408 тысяч долараў, што складае амаль 88 працэнтаў усяго знешнеэканамічнага патэнцыялу раёна. У параўнанні з першым месяцам мінулага года двухбаковыя стасункі павялічыліся да 180 працэнтаў. Захавана станоўчае сальда, гэта значыць – экспарт пераважае над імпартам. Найбольш плённае супрацоўніцтва наладжана з рэгіёнамі Цэнтральнай федэральнай акругі – гэта 9 абласцей і Масква, Паўночна-Заходняй, уключаючы Санкт-Пецярбург, летась працавалі з суб’ектамі Паўднёвай і Прыволжскай акруг.
Буйнейшы экспарцёр у Расію – ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Стабільна працуюць з расійскімі партнёрамі ААТ “Палессеэлектрамаш” і “Спецжалезабетон”, ПВУП “Вікторыя”, РУВП “Граніт”. Паступова нарошчваюць пакуль параўнаўча невялікія аб’ёмы на рынках братняй краіны ААТ “Палімер” і “Лунінецлес”, філіял “НВК “Палессе” райспажыўтаварыства.  
Студзень – не самы спрыяльны месяц у эканамічных адносінах, але нават паказчыкі пачатку года сведчаць, што інтэграцыя з Расіяй развіваецца і набірае абароты.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть