Каб не пазбавіцца ліцэнзіі
Общество

Каб не пазбавіцца ліцэнзіі

avto«Палажэнне аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці», зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №450 ад 01.09.2010 г., да мінімуму спрасціла парадак атрымання (падаўжэння) ліцэнзіі.

Сур’ёзныя перавозчыкі на гэта адрэагавалі станоўча. Аднак значная колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў і невялікіх прыватных транспартных прадпрыемстваў пасля атрымання ліцэнзіі не турбуе сябе пытаннямі азнаямлення з нарматыўнымі прававымі ак­тамі, што дзейнічаюць у галіне аўтамабільнага транспарту і аўтама більных перавозак. Гэта нярэдка прыводзіць да парушэння імі ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, вызначаных пунктамі 122 і 124 названага Палажэння і, як следства, да спынення дзеяння ліцэнзіі.

У мэтах папярэджвання падобных наступстваў, разгледзім найбольш тыповыя парушэнні, якія дапускаюць перавозчыкі.

1. Выкананне перавозак транспартным сродкам, які не прайшоў дзяржтэхагляд.

2. Перавозкі транспартным сродкам, на які не заключаны дагавор абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартных сродкаў. Нярэд­ка падобнае парушэнне мае месца пры несвоечасовай нявыплаце дру­гой часткі страхавога ўзносу.

3. Ажыццяўленне аўтамабільных перавозак пасажыраў без заключэння дагавора абавязковага стра­хавання грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі.

4. Перавозкі вадзіцелямі, якія не прайшлі перадрэйсавага медыцынскага абследавання або абавязко­вага медыцынскага пераагляду. Тэрміны медыцынскага пераагляду вызначаны артыкулам 23 Закона “Аб дарожным руху”. Напрыклад, вадзіцелі, якія выконваюць перавозкі пасажыраў, абавязаны праходзіць пераагляд праз кожныя тры гады, а якія дасягнулі пяцідзесяцігадовага ўзросту — штогод.

5. Прыцягненне да выканання аўтамабільных перавозак вадзіцеляў, узровень падрыхтоўкі якіх не адпавядае патрабаванням, устаноўленым заканадаўствам. Яны выз­начаны главой 3 “Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў” і главой 37 «Правілаў аўтамабільных перавозак грузаў». Напрыклад, да выканання міжгародніх і міжнародных перавозак пасажыраў аўтобусамі катэгорыі М2 (да 5000 кг) дапускаюцца вадзіцелі, якія маюць бесперапынны стаж працы ў якасці вадзіцеля аўтобуса не менш як 2 гады. Пры гэтым інфармацыя пра стаж павінна пацвярджацца дакументальна (працоўнай кніжкай, выпіскай з загаду, даведкай) і захоўвацца ў наймальніка.

6. Выкарыстанне аўтамабіля-таксі для патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем ліцэнзаванай дзей насці, без аформленага ва ўстаноўленым парадку пуцявога ліста.

7. Адсутнасць на працягу больш аднаго месяца службовай асобы, на якую ўскладзена адказнасць за арганізацыю і выкананне аўтамабільных перавозак. Падобнае па­рушэнне адбываецца або па заканчэнні пяцігадовага тэрміну дзе­яння пасведчання аб перападрыхтоўцы спецыяліста, або пасля звальнення спецыяліста.

Неабходна адзначыць, што пералічаныя парушэнні цягнуць за са­бой гэтак жа і адміністрацьійную адказнасць. Таму выкананне перавозчыкам ліцэнзійных патрабаванняў дасць магчымасць не толькі захаваць ліцэнзію, але і пазбегнуць істотных фінансавых выдаткаў у выглядзе штрафу і магчымай канфіскацыі даходу, атрыманага ў выніку падобнай дзейнасці.

Генадзь САЎЧУК,
начальнік рэгіянальнага аддзела кантролю
транспартнай дзейнасці ў г. Пінск
філіяла Транспартнай інспекцыі па Брэсцкай вобласці.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть