Каб слухаць радыё – тэрмінова набывайце прыёмнікі
Общество

Каб слухаць радыё – тэрмінова набывайце прыёмнікі

радиоЗгодна з графікам паэтапнай «аптымізацыі» сеткі праваднога радыёвяшчання, працягваецца адключэнне радыёкропак. Правадное вяшчанне на Лунінеччыне пакуль яшчэ даступна жыхарам райцэнтра і Мікашэвіч. Сельскія населеныя пункты засталіся без яго.
Пра адключэнне праваднога радыё пачалі гаварыць даўно – спецыялістаў хвалявалі крытычныя тэрміны эксплуатацыі апор і іншых кампанентаў сеткі, састарэлае абсталяванне і яго дарагі рамонт. Калі ў пачатку 90-ых гадоў гэты від сувязі з’яўляўся адной з асноўных крыніц давядзення да насельніцтва сацыяльна-значнай інфармацыі, а таксама адным з эфектыўных тэхнічных рашэнняў апавяшчэння ў выпадку надзвычайных сітуацый, то цяпер на змену прыйшлі новыя тэхналогіі і інтэрнэт.
Па словах начальніка РВЭС Ігара Шурпіка, для слухачоў нічога не зменіц-ца, проста трэба набываць ультракароткахвалевыя радыёпрыёмнікі ці з FM-дыяпазонам. «Сетка вяшчання праграм застаецца ранейшай. Эфірная трансляцыя першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, да якога прывыклі жыхары, даступна практычна для 99,6 працэнта насельніцтва. Вяшчанне вядзецца кругласутачна, што дазваляе ў любы час сутак прадастаўляць найбольш поўную і актуальную інфармацыю аб грамадска-палітычным жыцці краіны”.
Сапраўды, быццам бы нічога не мяняецца, але людзям сталага ўзросту не так лёгка асвойваць новыя тэхналогіі. Першае – неабходна набыць новы радыёпрыёмнік: яны ёсць у продажы ў гандлёвай сетцы і сервісным цэнтры “Белтэлекама” (вул. Пінская, 6). Інваліды па зроку могуць звярнуцца ў раённую арганізацыю БелТІЗ. Самае складанае для пажылых – настроіць патрэбную хвалю. У гэтым выпадку значна лепш, калі прыёмнік аднапраграмны. Таксама ёсць розныя віды апаратуры, што працуюць ад сеткі ці батарэек.
Рэдакцыя Лунінецкага раённага радыё клапоціцца пра сваіх слухачоў. Таму цяпер праграма даступна на ўльтракароткіх хвалях з перадаючай станцыі ў Сінкевічах па аўторках і чацвяргах з 6.25 да 6.40 раніцы. Да пэўнага часу будзем захоўваць і трансляцыю па правадным радыё. Перадачы, як і раней выходзяць у аўторак і чацвер з 11.40 да 12.00, у суботу – з 8.00 да 8.30. Праграмы заўсёды даступны і на сайце “ЛН” – www.old.webworking.site.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть