Общество

…КАБ СТАЦЬ САПРАЎДНЫМІ ВАДЗІЦЕЛЯМІ

Раённы злёт юных інспектараў дапрожнага руху прайшоў на базе Палесскай сярэдняй школы.

Шэсць каманд актыўна змагаліся за званне лепшай. Вучні сярэдняга звяна ўдала праявілі свае здольнасці ў фігурным ваджэнні веласіпеда, аказанні першай дапамогі пацярпелым, конкурсе агітбрыгад і тэарэтычным экзамене па правілах дарожнага руху. У апошняй намінацыі выдатна паказалі сябе прадстаўнікі Лунінецкай СШ №2 Стас Казлоўскі і Кацярына Коваль. 

А перамогу ў гэты дзень святкавалі гаспадары. Лідэрам крыху саступілі юныя інспектары СШ №4 г. Лунінца і Вулькаўскай 1 СШ. Пераможцы і прызёры, а таксама хлопцы і дзяўчаты з Дварэцкай, лунінецкіх №2 і №3 сярэдніх школ атрымалі падарункі ад аддзелаў адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, ДАІ РАУС і гаркама БРСМ.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть