Каб зіхацелі рукатворныя кветкі
Общество

Каб зіхацелі рукатворныя кветкі

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЗвычайна мы мала звяртаем увагу на прыгажосць, якая нас акружае. Вясной і летам кветкі разрастаюцца но прысядзібных клумбах, радуючы вока прахожых Поле кліча водарам рамонкау і васількоў, схаваных сярод прыдарожных зараснікаў. Круглы год бачым напоеныя клопа там і хотнім цяплом сваіх гаспадароў цудоўныя расліны на падаконніках. Уся рознакаляровасць прыроды дадае станоўчых эмоцый, дапамагае палепшыць настрой.

Але ёсць сярод нас аматары, якім мала кветак, выпяставаных сонцам і дажджом, яньі імкнуцца перадаць іх незвычайнасць і яркасць на паперу ці тканіну, стварыць сваю непаўторную прыгажосць. Не ўсе здольныя з дапамогай нітак расквеціць наваколле цудоўнай палітрай. Для гэтага трэба валодаць асаблівым талентам, цярпеннем і стараннасцю. Менавіта дзякуючы такім якасцям у хаце Таццяны РАКОВІЧ з вёскі Любачын захоўваюцца незвычайныя вырабы, у якія гаспадыня, акрамя карпатлівай працы, упляла часцінку сваёй душы.

Немагчыма словамі перадаць усе колеры вышыванак — яны зіхацяць на сонцы ярчэй жнівеньскага кветніка, нагадваюць жывыя краявіды. Вясёлкай ляглі на каналу сатканыя ўмелымі рукамі коўдры. Стол зас­ланы самаробным абрусам. У кожным пакоі развешана столькі разнастайных вырабаў, што дасканала ўсё разгледзець спатрэбіцца не адна гадзіна. Але асноўная частка ляжыць у шафе. Беражліва згорнутыя, яны захоўваюць стараннасць сваёй гаспадыні і цярпліва чакаюць моманту, калі іх дастануць, каб здзівіць гасцей і расквеціць нава­колле незалежна ад пары года.

У жыцці 76-гадовай жанчыны не ўсё складвалася гэтак жа прыгожа, як стваралася ў рукадзеллі. Бацькі жылі бедна, у адной хатцы туліліся разам з сем’ямі двух братоў. Марачы пра лепшае, у 1925-ым гаспадар паехаў на заробкі і пражыў пяць год у далёкай Аргенціне. I каб не яго цяжкае захворванне на туберкулёз, невядома, дзе была б цяпер радзіма Таццяны Пятроўны. Работа ў шахце была супрацьпаказана, і мужчыне параілі змяніць клімат. Ен вярнуўся ў Беларусь. Радзіма сустрэла прыязна, змог купіць жыллё, каня і некалькі гектараў зямлі.

Таня нарадзілася пазней тых падзей, але яна крышачку памятае вайну. Маленькай дзяўчынкай ба- ялася варожых самалётаў, сэрцайка сціскалася ад размоў дарослых. Абрыўкі слоў не заўсёды былі зразумелымі, але агульная трывога перадавалася і малой. Затое радасць вызвалення дагэтуль жыве ў памяці. Усе смяяліся, цалаваліся, падкідвалі ў неба шапкі і кветкі. Так пачалося мірнае жыццё. У бацькоў іх было пяцёра.

Адзіны брат Іван быў прымусова вывезены ў Нямеччыну, пасля Перамогі там жа праходзіў тэрміновую службу. Аднойчы прываліла зямлёй пасля выбуху. Тады амаль усе загінулі, яго санітары адкапалі ледзь жывога. Моцная кантузія засталася назаўсёды. Горкім аказаўся яго лёс і надалей — асіраціў сваіх 10 і 13-гадовых дзяцей. Трагічны выпадак болем аддаецца ў сэрцы сястры, хаця прайшло больш як паўвека. Яны з аднавяскоўцамі нарыхтоўвалі сена каля Прыпяці. Чорная хмара накрыла ўсё неба, ад дажджу вырашылі схавацца ў самаробным будане. Маланка ўдарыла прама туды, дзе знаходзіліся шасцёра мужчын. Івана і яго суседа апаліла так моцна, што ў іх не было шанцаў выжыць. Маладымі сям’я страціла і дваіх сясцёр Тац­цяны Пятроўны. Было горка — перамаглі вайну, жыць 6ы ды жыць, але на нябёсах — свой непрадказальны расклад…

Да замужжа Таня паспела папрацаваць на Украіне, дапамагала родным змагацца з нястачай. Прывозіла дадому пшаніцу, цукар, якіх вельмі не хапала ў галодны час. Пазней паспрабавала сілы на лесапілцы ў Мікашэвічах. Работа ў якасці стрэлачніцы на чыгунцы ў Лунінцы ёй падабалася, але потым перайшла паляводам у калгас, жадаючы быць бліжэй да дома.

З будучым мужам яе пазнаёміла цётка, і хлопец з Краснай Волі неяк асабліва запаў у дзявочае сэрца. Іван застаўся сіратой, даводзілася яшчэ малым узяцца за цяжкую фізічную працу. За плу­гам хадзіў у 10 год. I не відаць з-за цяжкага жалезнага аг рэгата, але дзіцячыя ручкі так моцна трымалі прыладу, што яго стараннасці здзіўляліся нават дарослыя.

Калі сышліся разам, у Любачыне пачалі будаваць свой дом. Як бы цяжка не даводзілася, але да­памагала мірнае неба, вера ў светлае будучае. Нарадзіліся дзве дачкі. У паўсядзённых клопатах незаўважана міналі дні, дзеці раслі, дарослыя набліжаліся да сваёй сталасці. Цяпер Валя працуе на аўтазаправачнай станцьіі ў Лахве, жыве ў Любані. Яе дзеці: Дзіяна — медсястра дзіцячага садка ў Мікашэвічах і Антон — студэнт каледжа ў Жодзіна. Другая дачка Люба апынулася ў райцэнтры, работнік дашкольнай установы. Яна падарыла дзеду з бабуляй дзве ўнучкі: Насця — урач-тэрапеўт у Брэсце і Марына Корчык, якая прысвяціла сябе музыцы — яе многія лунінчане ведаюць як таленавітую вакалістку. Менавіта яна працягвае дынастыю іх роду — ма­ленькай Алінцы ідзе трэці год.

Здавалася б, усё склалася. Але цяжкасці яшчэ выпрабоўвалі Таццяну Пятроўну на трываласць. 11 год таму яна аўдавела. Трагедыя здарылася на пашы каля Лані, дзе гаспадар глядзеў за калгасным статкам. Так атрымалася, што конь ускочыў у ваду і скінуў чалавека на гльібіні. Яму на той час якраз споўнілася 60 год, чакаў першую
пенсію… Пасумаваўшы, паплакаўшы, жанчына зноў узялася за іголкі і ніткі…

Галоўнай радасцю для адзінокай бабулі застаюцца прыезды дачок і ўнукаў — яны любяць адведваць матулю, вяртацца ў маленства, гледзячы праз аконнае шкло на знаёмыя краявіды. I пясочак каля прызбы нейкі незвычайна цёплы, і вада ў калодзежы смачнейшая. Тут падворак патанае ў кветках, якія асаблівым пахам п’яняць усё навакол­ле. Але яшчэ большае задавальненне адчуваюць маладыя, калі Таццяна Пятроўна разгорне вялікія, дарагія сэрцу скруткі з вышыванкамі. Нельга застацца абыякавымі, гледзячы на асаблівую пры­гажосць. Рэчы так таленавіта зроблены — нават не верыцца, што гэта звычайная ручная работа без сучаснага абсталявання і фабрычных прыстасаванняў.

Магчыма па закліку сэрца выявы кветак атрымліваюцца яркія, з густам падабраныя ўсе колеры. Крыжыкам вышыты і шлюбны ручнік, які бабуля рыхтавала на вяселле ўнучкі. Саматканае палатно рознакаляровым дываном лягло на падлогу, засведчыўшы, што дзяўчынка некалі старанна вучылася ўсім мудрасцям асноўнай жаночай справы, без якой у той час не абыходзілася ні адна гаспадыня. Ця­пер самаробныя вырабы нагадва­юць каштоўныя музейныя экспанаты. I ад гэтага здаюцца яшчэ больш прыгожымі і незвычайнымі.

А Таццяна Пятроўна неяк загадкава ўсміхаецца ў адказ на наша здзіўленне. Ёй адкрылася цудоўная магчымасць дарыць людзям радасць з дапамогай рукадзелля, знаходзіць у сваім захапленні супакаенне ад жыццёвых турбот. Сціплая вясковая жан­чына, якая прайшла звычайны шлях жонкі, маці і бабулі, убачыла незвычайнае ў звычайным і ўвекавечыла яго на тканіне з да­памогай толькі ёй зразумелых вобразаў і адценняў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть