Каго чакае “Спадарожнік”?
Общество

Каго чакае “Спадарожнік”?

спадарожникПачынаючы з 7 чэрвеня першых адпачываючых прыме спартыўна-аздараўленчы лагер на возеры Белае. Хто сёлета мае шанц трапіць у гаючыя ўмовы сасновага бору каля чыстай вады ўнікальнага вадаёма?
Расказвае намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля ЦЯЛЬПУК:

– Адзначу, што як і ў папярэднія гады, адпачынак нашай дзетвары будзе наладжаны ў 4 змены. У першую змену, якая працягнецца да 25 чэрвеня, тут змогуць пабываць 50 хлопчыкаў і дзяўчынак, у другую – з 28 чэрвеня па 16 ліпеня і ў трэцюю – з 19 ліпеня па 6 жніўня – па 85 падлеткаў, у чацвёртую змену – з 9 па 27 жніўня – 45 дзяцей. Акрамя гэтага, на базе лагера будзе наладжана работа профільных груп для выхаванцаў ДУ “ДЮСШ па зімовых відах спорту “Алімп-2011” і ДУ “ДЮСШ па плаванню “Дэльфін”. У іх свае межы заездаў і адпачынку. Пачынаючы з 7 па 15 і з 17 па 25 чэрвеня тут пабываюць 50 дзетак – па 25 у кожны заезд. Затым з 9 па 17 і з 19 па 27 жніўня ў “Спадарожніку” змогуць аздаравіцца яшчэ 20 юных спартсменаў.
– Хто ў першую чаргу, Наталля Аляксандраўна, можа прэтэндаваць на пуцёўкі?
– Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №662 ад 02.06.2004 “Аб некаторых пытаннях аздараўлення дзяцей”, падлеткі маюць права на атрыманне пуцёўкі з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту ў лагер з кругласутачным знаходжаннем не больш як адзін раз на працягу каляндарнага года. Не больш як два разы за гэты перыяд могуць адпачыць у лагеры з кругласутачным ці дзённым знаходжаннем наступныя катэгорыі дзяцей:
– дзеці-сіроты ці дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў і выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, дзіцячых інтэрнатных установах, дзіцячых дамах сямейнага тыпу, дзіцячых вёсках і сацыяльных прытулках;
– дзеці, якія навучаюцца ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах і сярэдніх школах-вучылішчах алімпійскага рэзерву пры накіраванні іх у спартыўна-аздараўленчы лагер;
– дзеці з няпоўных і мнагадзетных сем’яў;
– дзеці непрацуючых пенсіянераў.
Аздараўленне дзяцей з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту ў лагерах па профілях, накірунках дзейнасці (тэрмінам не больш як 9 дзён), а таксама ў лагерах з дзённым знаходжаннем на працягу кожнага канікулярнага перыяду не выключае іх паездкі на аздараўленне ў лагер з кругласутачным знаходжаннем з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страха-вання і рэспубліканскага бюджэту.
– Як атрымаць пуцёўку і колькі яна будзе каштаваць?
– Пуцёўкі выдаюцца па месцы работы аднаго з бацькоў на падставе рашэння камісіі па аздараўленню і санаторна-ку-рортнаму лячэнню. Лёс паездкі дзіцяці ў спартыўна-аздараўленчы лагер вырашае трэнерскі савет спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў і сярэдніх школ-вучылішчаў алімпійскага рэзерву па ўзгадненню з упраўленнямі (аддзеламі) фізічнай культуры, спорту і турызму абласных, гарадскіх і раённых выканкамаў. Аб выдачы пуцёўкі абавязкова дасылаецца паведамленне ў камісію па месцы работы бацькоў. Для таго, каб атрымаць пуцёўку, бацькі ці асобы, якія іх замяняюць, пісьмова звяртаюцца ў арганізацыю, дзе працуюць з заявай, да якой прыкладваецца копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці; даведкі аб тым, што на працягу бягучага года па месцы работы бацькоў дзіця не атрымлівала пуцёўку ў лагер з кругласутачным знаходжаннем за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. У выключных выпадках замест заявы бацькоў можна прадставіць хадайніцтва камісіі па справах непаўналетніх пры выканаўчых і распарадчых органах, установы адукацыі, спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы ці сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву. Цяпер што датычыць кошту. У САЛ “Спадарожнік” ён залежыць ад узросту. Для дзяцей ад 6 да 10 год пуцёўка каштуе 2510150 рублёў, 11-13 год – 2613400 рублёў, 14-18 год – 2679400 рублёў. Датацыя са сродкаў дзяржаўнага пазабю-джэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і рэспубліканскага бюджэту сёлета складае 1200000 рублёў. Астатнюю частку кошту пуцёўкі аплачвае арганізацыя, якая і вызначае ў адпаведнасці з Калектыўным дагаворам кошт бацькоўскай платы.
Павінна сказаць, што ўмовы ў “Спадарожніку” для адпачынку дзетвары створаны выдатныя. У дадатак да гаючага паветра і прыгожага чыстага возера дарослыя паклапаціліся пра захаванне ўсіх санітарна-бытавых нормаў і забеспячэнне юных адпачываючых добрым харчаваннем. Вельмі прынцыпова падыходзім і да педагагічна-выхавальніцкага саставу, які адказвае за бяспеку дзетвары і цікава-захапляльнае правядзенне вольнага часу. Жадаючых трапіць сюды шмат з суседніх раёнаў, але мы зацікаўлены ў тым, каб, перш за ўсё, на возеры Белае адпачыла лунінецкая дзетвара. Не адкладвайце рашэнне адправіць дзіця на аздараўленне ў доўгую скрынку – канікулы не за гарамі.
Гутарыла Таццяна ПЯТРОВА.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть