Общество

КАЛІ ПРАЦУЮЦЬ ПРАФЕСІЯНАЛЫ…

“ЛН” пісалі пра дарожна-транспартнае здарэнне, якое адбылося на дарозе Лунінец – Ганцавічы 6 сакавіка. У выніку ДТЗ загінуў веласіпедыст. Уладальнік аўтамабіля, пад коламі якога апынуўся чалавек, быў невядомы.
Адразу ж на месца здарэння выехала аператыўная група, якой належала па гарачых слядах устанавіць падазраваемага ва ўчыненым. Дзякуючы сведкам, удалося даведацца, што прыблізна ў момант аварыі на месцы здарэння бачылі аўто цёмнага колеру. Дробныя рэшткі ад пашкоджання машыны сведчылі пра тое, што была гэта іншамарка карэйскай ці японскай вытворчасці. Аператыўнікі тэрмінова “адпрацавалі” усе аўтамабілі падобнага кшталту з Вялікіх і Малых Чучавіч, Велуты, Бастыні, Дзятлавіч і некаторых іншых вёсак указанага накірунку. Аднак выйсці на падазраваемага так і не ўдалося…
Устанавіць яго дапамог скрупулёзны аналітычны падыход. Прафесіянальна прааналізаваўшы усё здабытыя факты, мясцовыя “пінкертоны” спыніліся на чалавеку, які … выклікаў на месца здарэння “хуткую дапамогу”. Неўзабаве ён прызнаўся ў тым, што наехаў на чалавека, які ляжаў на дарозе. Зараз следства ўстанаўлівае, чаму вадзіцель адразу не прызнаўся ва ўчыненым. 
А праваахоўнікі, тым часам, зноў звяртаюцца за дапамогай да жыхароў Лунінца і раёна, якія, магчыма, былі сведкамі ДТЗ на перакрыжаванні вуліц Энергетыкаў і Чырвонай у райцэнтры насупраць дома №179/1. 6 снежня мінулага года тут не размінуліся “БМВ” і “Фіят Дуката”. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі РАУС будуць удзячны кожнаму, хто дапаможа праліць святло на гэта здарэнне. Тэлефануйце 2-20-41.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть