Калі стадыён прывядуць у парадак?
Общество

Калі стадыён прывядуць у парадак?

У “ЛН” звярнуўся лунінчанін, балельшчык каманды “Граніт” (прозвішча ў рэдакцыі) і выказаў прэтэнзіі па добраўпарадкаванню і арганізацыі работы стадыёна:

– Вельмі шкада, што адкрыццё футбольнага сезона прайшло без урачыстасці, без прывітальнага слова кіраўнікоў улады. Нават дырэктар стадыёна не павіншаваў каманды і балельшчыкаў, для якіх кожны матч – сапраўднае свята. Прайшло зусім мала часу з моманту рэканструкцыі спартыўнага аб’екта, а металічная агароджа і канструкцыі сядзенняў – іржавыя. На трыбунах – выбоіны. Тынкоўка сыплецца. На дарожках каля ямы з вадой для стыпль-чэзу галубы нарабілі столькі “адзнак”, што з чырвонай дарожка стала белай, а накрываемая дашчатая канструкцыя наогул згніла. Не выключна, што ў яму раптоўна могуць трапіць дзеці і пакалечыцца. Дарожкі, вымашчаныя тратуарнай пліткай, параслі травой. Газоны не падкошваюцца. Павільён білетнай касы, які летась нехта распісаў фарбай, дагэтуль не прыведзены ў належны выгляд. Не ўстаноўлена табло з турнірнай табліцай, як гэта прынята на ўсіх стадыёнах, дзе праходзяць матчы чэмпіянату. Адзінае, што зрабілі – павялічылі кошт білетаў і набылі новыя павязкі для кантралёраў. Нам, балельшчыкам, вельмі сумна бачыць усё гэта. Няўжо так складана падтрымліваць элементарны парадак?

505

Адказвае дырэктар РФСК “Здароўе” Ігар ГАПОН:

– Праблемы сапраўды ёсць. Што датычыць ад-крыцця футбольнага чэм-піянату, то перад гульнёй на невялікай нарадзе з удзелам прадстаўнікоў каманды і судзейскай калегіі, прапанаваў падрыхтаваны намі сцэнарый. Аднак, па рэкамендацыі інспектара матча вымушаны былі адмовіцца ад яго, абмежаваўшыся сухім віншаваннем каментатара. Пра пералічаныя недахопы ведаю. Тое, што ў нашых сілах, пастараемся ўхіліць у бліжэйшы час. Інфармацыйнае табло ўжо выраблена і на наступным тыдні зойме сваё месца. На жаль, у цяперашні час у нас не хапае рабочых.

P.S.
Акрамя каманды “Граніт” на стадыёне трэніруюцца і выхаванцы СДЮШАР. Ва ўсіх гарадах стадыёну плацяць за арэнду. На ўмовах арэнды пабудаваны ўзаемаадносіны і з навучальнымі ўстановамі, дзе працуюць трэнеры СДЮШАР. Гэта да таго, што за бясплатную прывілею работнікі спартыўнай школы, у штаце якой ёсць загадчык гаспадаркі, 2 прыбіральшчыцы, дапаможны рабочы, маглі б дапамагчы стадыёну прыбраць смецце, прапалоць прарастаючую між плітак траву і нават выканаць іншыя нескладаныя работы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть