Каляда в лунинецком детском саду №3: весело и радостно
КультураНовости районаОбщество

Каляда в лунинецком детском саду №3: весело и радостно

Правядзенне  Каляднага свята стала добрай традыцыяй ў ДУА «Дзіцячы сад №3 г.Лунінца». 

Пераапранутыя выхаванцы і педагогі ўдзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях,  спявалі  песенькі-шчадроўкі, у якіх услаўлялі гаспаданю за шчодрасць, гасціннасць, жадалі здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год. У падзяку за віншаванні  гаспадыня частавала калядоўшчыкаў  прысмакамі.

Не абышлося  свята без прыгод  —  шкодны Чорт хацеў сапсаваць свята,  але ў яго гэта не атрымалася.  Кемлівасць выхаванцаў,  іх дабрыня і моцнае сяброўства перамаглі хітрыкі Чорта.

Казачная атмасфера, атрыбутыка свята, нацыянальнае адзенне,  гульні, песні – усе гэта не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць далучацца  да традыцый і звычаяў беларускага народа.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть