Общество

Калядныя зорачкі з Луніна

Калядкі ЛунінУ цудоўную казку ператварылі вечар перад наступленнем старога Новага года ўдзельнікі танцавальнага калектыва “Лунінскія зорачкі” з мясцовай школы.

Апранулі адпаведныя ўборы, нанеслі “святочны макіяж”, узялі с сабой неабходныя атрыбуты і вясёлай кампаніяй прайшліся па вёсцы. Былі тут самыя разнастайныя персанажы, дзеці дарылі знаёмым і суседзям прыгожыя песні, танцавалі і жартавалі. Шчодрымі аказаліся і гледачы, якія не шкадавалі апладысментаў і цукерак для юных артыстаў. Арганізавалі святочнае выступление настаўніца танца і рытмікі Таццяна Лабко і канцэртмайстар Таццяна Сацкевіч.

Марыя ЯРАХОВІЧ

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть