АгропромМикашевичиНовости районаОбществоЭкономика

Камбайнераў-тысячнікаў ушаноўвалі ў Лунінецкім раёне

Учора, 8 жніўня, у Лунінецкім раёне ўшаноўвалі камбайнераў-тысячнікаў.  

Першым запаветны рубеж пераадолеў экіпаж Сяргея і Давіда Івановых з дзяржаўнага прадпрыемства “Гарадоцкі”. Яшчэ адразу два экіпажы камбайнаў з ААТ “Вулькаўскі світанак” працавалі на жніве з роўнымі паказчыкамі. З мінімальным адрывам літаральна ў некалькі кілаграмаў яны і  пераадолелі тысячны рубеж па намалоту.  Старшы камбайнер Аляксей Захарчук і яго памочнік Анатоль Яраховіч сталі другімі ў раённым спаборніцтве, а іх калегі Міхаіл Паўловіч і Рыгор Усовіч – трэцімі.

З прыемнай місіяй паціснуць далоні старанным хлебробам, пажадаць ім далейшых поспехаў і ўручыць падарункі, на палеткі “Вулькаўскага світанку”, дзе кіпела работа, прыехалі старшыні: райвыканкама – Аляксандр Савіна і райсавета – Віктар Рафаловіч, начальнік райсельгасхарчу, першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Грыцкевіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермалёнак. На месцы да іх далучыліся кіраўнік сельгаспрадпрыемства Уладзімір Соц і яго намеснік па раслінаводству Сяргей Богуш.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть