МикашевичиНовости районаОбразованиеОбщество

Канікулы і выпускныя вечары ў Лунінецкім раёне. Дзеці павінны быць пад наглядам!

З надыходам лета школьнікі закончылі вучобу, У 9- і 11-класнікаў выпускныя вечары сёння, 10 чэрвеня. Актуальна будзе нагадаць аб небяспецы, якая чакае дзяцей, калі дарослыя ўпускаюць іх з поля зроку.

Як вядома, доўгі час мамы і таты былі заспакоены тым, што сыны і дочкі больш як палову дня знаходзіліся пад наглядам педагогаў, трэнераў, выхавальнікаў. Цяпер жа  маюць шмат вольнага часу, і вельмі важна яго запоўніць карыснымі заняткамі. Інакш праблем не пазбегнуць.

– Адчуўшы свабоду, хлопчыкі і дзяўчынкі іншы раз забываюць пра сваю бяспеку, – зазначыў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вадзім Каржаневіч. – У кампаніі равеснікаў пры наведванні вадаёмаў, лясоў, на дарогах не памятаюць аб захаванні элементарных правілаў паводзін. Усё гэта можа прывесці да атрымання траўмаў рознай ступені цяжкасці. А за пакіданне непаўналетніх у небяспецы бацькоў чакае крымінальная адказнасць ад арышту да абмежавання волі да 2 год. Знаходжанне падлеткаў з 23.00 да 6.00 па-за домам без суправаджэння дарослых таксама караецца па законе.

Юнакі і дзяўчаты, якіх не прыцягнулі да якіх-небудзь карысных мерапрыемстваў, прадастаўлены самі сабе. Часам некаторыя ўчыняюць злачынствы і правапарушэнні. Самыя распаўсюджаныя – распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва, крадзяжы. З ужываннем спіртнога, дарэчы, часта звязана і купанне ў забароненых месцах. Гэта таксама можа закончыцца траўматызмам ці, не дай Божа, непапраўнай трагедыяй. А яшчэ неабходна выконваць меры па захаванню сваёй маёмасці, у прыватнасці, на пляжах, пляцоўках для адпачынку або спорту.

Варта памятаць пра адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні. Крымінальная, як вядома, надыходзіць з 16 год, але ёсць сітуацыі, калі фігурантамі адміністрацыйных разбіральніцтваў становяцца 14-гадовыя падлеткі. Напрыклад, сумныя наступствы прынясе знойдзеная банкаўская картка, з дапамогай якой падлеткі паспрабуюць зрабіць пакупкі ў магазінах. Зрэшты, любы прыкры ўчынак можа прынесці праблемы як непаўналетнім, так і іх законным прадстаўнікам.

Асобна звярнуся да 9- і 11-класнікаў. У вас выпускны вечар. Не азмрочвайце яго бяздумнымі ўчынкамі! Памятайце, што пераступіць рысу закона лёгка, але недарэчнасць можа абярнуцца сур’ёзнымі наступствамі, якія перакрэсляць будучыню.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть