Кантроль за своечасовай выплатай заробкаў у Лунінецкім раёне
МикашевичиНовости районаОбщество

Кантроль за своечасовай выплатай заробкаў у Лунінецкім раёне

У Беларусі прыняты меры па забеспячэнні своечасовай выплаты заробкаў і іншых выплат, якія робяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы. Тлумачыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лунінецкага райвыканкама Ірына Семянчэнка:

– Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №3 ад 09.01.2023 года, згодна з якім, з 10 красавіка Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, яго тэрытарыяльным падраздзяленням прадастаўляецца права выносіць абавязковае для выканання наймальнікам патрабаванне аб ухіленні несвое-часовай выплаты заробкаў. Варта зазначыць, што нашы спецыялісты на пастаяннай аснове ажыццяўляюць маніторынгі захавання тэрмінаў выплаты заработнай платы і мінімальных гарантый па аплаце працы ў арганізацыях, прычым і тых, якія не падлягаюць уліку ў органах статыстыкі.

Летась такіх мерапрыемстваў было дзевяць. Кіраўнікам прадпрыемстваў заўсёды нагадваем, каб работнікі своечасова атрымлівалі зарплату, і папярэджваем аб адказнасці за любыя парушэнні ў гэтай справе. І згодна з інфармацыяй органаў статыстыкі, па стане на пачатак года на Лунінеччыне не было пратэрмінаванай запазычанасці. Усе арганізацыі выплачвалі заробкі своечасова і ў поўным аб’ёме.

Наша ўпраўленне праводзіць інфармацыйную і тлумачальную работу па пытаннях аплаты працы, яе нарміраванню, тарыфікацыі работнікаў. Аказвае метадычную і кансультацыйную дапамогу суб’ектам гаспадарання, разглядае звароты па выкананні заканадаўства аб аплаце працы. Дарэчы, такіх было 5, і ўсе яны вырашаліся ў рамках прававога поля. Дзейнасць у гэтым накірунку працягнецца.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть