ЗдоровьеМолодежьНовости районаОбществоСпортШкольный дневник

«Карысныя канікулы» ад Вадзіма Каржаневіча (Лунінецкі раён)

Прафілактычную акцыю «Карысныя канікулы» праводзяць зараз супрацоўнікі Лунінецкага РАУС.

Яе мэта – стабілізацыя абстаноўкі ў маладзёжным асяроддзі, фарміраванне ў дзяцей і падлеткаў законапаслухмяных паводзін, занятасці ў вольны час, а таксама кантроль за тымі, хто знаходзяцца на ўліку ў ІСН.

У час зімовых канікул падлеткі разам з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вадзімам Каржаневічам наведваюць трэнажорную залу ў плавальным басейне. У снежні супрацоўнік праваахоўнай структуры паклаў у сваю скарбонку чарговую ўзнагароду – стаў уладальнікам Кубка Беларусі па паўэрліфцінгу. Ён не па чутках ведае, наколькі важна падтрымліваць фізічную форму і дасягаць пастаўленых вяршынь. Назіраючы за заняткамі, заўважыла, як юнакі і дзяўчаты прыслухоўваюцца да яго парад і стараюцца правільна выконваць практыкаванні. Ім настолькі спадабалася ўводная трэніроўка, што яны не хацелі адпускаць Вадзіма Юр’евіча. А на прапанову сустрэцца ў трэнажорнай зале праз два дні і наведаць лядовую арэну згадзіліся з вялікім задавальненнем.

Як зазначыў Вадзім Каржаневіч, такія зносіны з юнакамі і дзяўчатамі станоўча ўплываюць на дынаміку злачыннасці сярод падлеткаў і дапамагаюць яму захоўваць бадзёрасць і аптымістычны настрой.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть