Кавуны поступова становяцца мясцовай ягадай (Лунінецкі раён)
МикашевичиНовости районаОбщество

Кавуны поступова становяцца мясцовай ягадай (Лунінецкі раён)

Клімат мяняецца, і цяпер многая агародніна, якая яшчэ дзесяцігоддзе ці два таму лічылася экзатычнай, набывае пастаянную прапіску на палескіх землях. Кавуны – адна з такіх культур. Салодкая ягада з прывазной паступова ператвараецца ў мясцовую, яе ахвотна вырошчваюць землякі. Прыклад таму – сям’я Кацярыны і Дзмітрыя КАВАЛЁНКАЎ з Дзятлавіч, якія сёлета вырасцілі смачную і вялікую прадукцыю, здзівілі родных і знаёмых.

– Гэта наш першы вопыт, – расказвае гаспадыня. – Шмат інфармацыі пра кавуны знайшлі ў інтэрнэце. Усё новае спасцігаць цікава, вось і муж захапіўся не на жарт. Вырошчвалі расаду, накрывалі ад марозу, майстравалі кропельны паліў. І ўраджай парадаваў. Смачна і карысна, бо не злоўжывалі хімікатамі.

Кацярына родам з Калінкавіч, знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцём. Дзмітрый вырас у Дзятлавічах, працуе брыгадзірам у Лунінецкай дыстанцыі пуці. Клапоцяцца пра сыночкаў: Арцёму – два гады, Максіму – чатыры. 

Можна не сумнявацца, у маладой сям’і Кавалёнкаў наперадзе будзе шмат новага. Пажадаем ім упэўненасці, мэтанакіраванасці і новых перамог.

Звяртаемся да жыхароў раёна з прапановай дасылаць фотаздымкі  свайго незвычайнага ўраджаю  – lncnews@brest.by ці ў вайбер +375-44-552-26-65.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть