МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Кібермахляры нанеслі жыхарам Лунінецкага раёна ўрон больш чым на 18 тысяч рублёў

За 6 месяцаў гэтага года супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў разгледзелі 32 заявы і паведамленні па лініі супрацьдзеяння кіберзлачыннасці. Пацярпелым прычынены агульны матэрыяльны ўрон на суму больш як 18 тысяч рублёў.

З’явілася мноства відаў махлярства, накіраваных на атрыманне канфідэнцыяльных дадзеных і далейшае іх выкарыстанне ў карыслівых мэтах. Самымі папулярнымі ў сетцы інтэрнэт з’яўляюцца фішынг, вішынг, фармінг і смішынг. Вось чаму заўсёды неабходна звяртаць пільную ўвагу, калі патрабуецца перайсці па якіх-небудзь спасылках, пераправерыць напісанне URL-адрасоў на наяўнасць правапісных памылак. Лепш карыстацца паслугамі надзейнага інтэрнэт-правайдэра з добрай рэпутацыяй, праяўляць пільнасць пры праглядзе старонак, не забываць аб антывіруснай бяспецы.

Самае галоўнае – ні пры якіх абставінах, нікому і ніколі не паведамляць інфармацыю пра сябе ці сваю плацёжную карту. Супрацоўнікі банка ніколі не стануць тэлефанаваць кліентам з дапамогай інтэрнэт-месенджараў. Падчас сумніўнай размовы не забудзьце ўдакладніць, з кім канкрэтна маеце зносіны, пасля чаго пакладзіце трубку і ператэлефануйце на той нумар, які адлюстраваўся на экране. Хутчэй за ўсё, вам скажуць, што наогул не тэлефанавалі, бо сучасныя тэхналогіі дазваляюць падмяніць нумар на абсалютна любы. Не адказвайце на падазроныя электронныя лісты, тэкставыя паведамленні ад лю-дзей ці кампаній, з якімі няма і не было дагаворных адносін. Калі ж так атрымалася, што рэквізіты банкаўскай карты былі скампраметаваны, прыміце меры да найхутчэйшага яе блакіравання. З заблакіраванага рахунка без якіх-небудзь цяжкасцей і камісій у банку выдадуць усе грашовыя сродкі па прад’-яўленні пашпарта.

Павел ПАЎЛОВІЧ, намеснік начальніка Лунінецкага РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть