КІЛАВАТ СТАЎ ДАРАЖЭЙШЫМ
Общество

КІЛАВАТ СТАЎ ДАРАЖЭЙШЫМ

З 1 лютага кошт электраэнергіі стане не толькі дыферэнцыраваным, але і больш дарагім. У сярэднім ён павялічыцца на 18,4 працэнта.
Уладальнікі кватэр з электрычнымі плітамі першыя 250 кілават,  а з газавымі – 150 будуць аплачваць па цане 324,9 рубля за 1 кілават. Кошт наступных 100 кілават будзе вылічвацца з прымяненнем каэфіцыента 1,3 – па 422,4 рублі за 1 кілават. Прычым, абсалютна не мае значэння, жыве чалавек у аднапакаёвай кватэры ці шыкоўным асабняку. 
Тыя, хто не звык эканоміць электраэнергію і траціць яе больш як 300 кілават у месяц у кватэрах з газавай плітой і больш  як 400 – з электрычнай, пры аплаце за звышлімітныя кілаваты падтрымкай дзяржавы карыстацца не будуць. Ім давядзецца плаціць 841,7 рубля за кожны кілават звыш ліміту.
Аплачваць за электрычнасць па-ранейшаму можна будзе звычным спосабам – у аддзяленнях банкаў, праз інтэрнэт, ма-більны тэлефон, інфакіёск… Неабходнае праграмнае забеспячэнне ўстановяць да 1 сакавіка 2013 года – тэрміну, калі трэба будзе плаціць за энергарэсурсы, спажытыя ў лютым.
Ліміты на газ устаноўлены ад гадавога аб’ёму яго спажывання. Перш за ўсё, закране гэта тых, чыё жыллё абсталявана газавымі ацяпляльнымі катламі. Плаціць па-ранейшаму трэба будзе кожны месяц, але калі вы зрасходуеце больш як 3000 кубічных метраў, то тарыф з 358,8 за куб у ацяпляльны перыяд і 933,6 – у летні, бу-дзе вылічвацца з прымяненнем каэфіцыента 1,3. Калі ж аб’ём спажытага «блакітнага паліва” перасягне 5,5-тысячны рубеж, то і ўвогуле давядзецца выкласці за тое, што звыш ліміту, па 2095,1 рубля за куб.
Як лічаць распрацоўшчыкі новых тарыфаў, дадатковую фінансавую нагрузку адчуюць прыкладна чвэрць ад агульнай колькасці спажыўцоў, у асноўным – уладальнікі «шматмятровых” катэджаў. Для большай часткі жыхароў дыферэнцыраваныя тарыфы будуць не вельмі прыкметнымі. Да таго ж, у 2015 годзе абсалютна ўсе будуць плаціць за электраэнергію і газ па поўнаму сабекошту.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть