Клас чыгуначнай накіраванасці паявіцца ў СШ №1 Лунінца

Клас чыгуначнай накіраванасці паявіцца з 1 верасня на базе СШ №1 г. Лунінца.
Як расказала дырэктар школы Ганна Богдан, мэтай ставілі паступленне ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на спецыяльнасці чыгуначнага транспарту, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Набор у восьмы клас вядзецца да 28 жніўня. На павышаным узроўні юнакі і дзяўчаты будуць вывучаць матэматыку і фізіку, а таксама засвояць праграму аб’яднання па інтарэсах “На шляху да прафесіі: асновы чыгуначнага транспарту”.
Залічэнне ажыццяўляецца на падставе гутаркі. Заявы прымаюцца па адрасе: г. Лунінец, вул. Гагарына, 11 з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00, у суботу – з 9.00 да 13.00. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-56-36.