Общество

КЛЮЧ З ПРАВАМ ПЕРАДАЧЫ

Непрацяглая па часе, але вельмі ўрачыстая цырымонія адбылася ў касцёле Святога Юзэфа.


Каталіцкія вернікі падзякавалі ксяндзу, які на працягу некалькіх год прыязджаў з суседніх Ганцавіч па нядзелях і святах, каб весці Богаслужэнні ў Лунінцы. Ключы ад храма і надворных пабудоў перададзены новаму свяшчэннаслужыцелю. Хлебам-соллю і кветкамі парафіяне віталі а. Леаніда Акаловіча. Новы пробашч касцёла правёў першую імшу на сваім чарговым месцы пастырскага служэння.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть