Общество

«Кнігу – у добрыя рукі»

Акцыю пад такой назвай у рамках маладзёжнага праекта “Кніга.ВУ” праводзяць грамадскае аб’яднанне БРСМ і цэнтральная раённая бібліятэка. Яе мэта – фарміраванне ў моладзі цягі да кніг і чытання, садзеянне духоўнаму і інтэлектуальнаму росту і самаадукацыі, забеспячэнне добрай літаратурай дзяцей і дарослых у дзіцячых дамах і іншых сацыяльных установах.

Акцыя пачнецца 26 жніўня ў 10.00 каля раённай бібліятэкі. Кнігі, сабраныя ў гэты дзень, 30 жніўня будуць перададзены ў дзіцячы сацыяльны прытулак, а таксама ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть