ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество

Коронавирусная инфекция: ожидается рост заболеваемости. Как максимально защититься? (Лунинецкий район)

Пандэмія каронавіруса хаця і зменшыла абароты, але праблема застаецца вельмі актуальнай. Таму варта нагадаць аб паўторнай імунізацыі супраць каварнай хваробы, тым больш, што гэта неабходна зрабіць зараз, каб паспеў максімльна выпрацавацца імунітэт, бо са жніўня і з наступленнем восені чакаецца сезонны рост вострых распіраторных захворванняў. Расказвае галоўны ўрач УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” Святлана Хлебус:

– Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што вакцынацыя ад COVID-19 эфектыўна абараняе ці, як мінімум, папярэджвае развіццё цяжкіх форм гэтага захворвання. Тым людзям, якія прайшлі поўны курс двухкампанентнага расійскага “Спутника V” або кітайскага “Vero Cell”, праз 6 месяцаў рэкамендавана абнавіць імунітэт. Для паўторнай рэвакцынацыі медыкі выкарыстоўваюць “Спутник Лайт”. Затым можна працягваць абараняць сябе з дапамогай прышчэпак. Як правіла, гэта будзе другі кампанент вакцыны “Спутника V” (“Гам-КОВІД-вак”).

Для запісу і атрымання больш падрабязнай інфармацыі неабходна звяртацца з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 16.00 на тэлефонах: 2-77-18 і 8-029-174-96-98 – у Лунінцы, 68-547 – у Мікашэвічах. Каб атрымаць дазвол на ўвядзенне прэпарата, неабходны агляд тэрапеўта па месцы жыхарства. Вяскоўцам раю завітаць у амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.

Прышчэпачныя кабінеты ў паліклініках працуюць па буднях: у райцэнтры – з 8.00 да 19.00, горадзе гранітаздабытчыкаў – з 8.00 да 16.00, у суботу – з 8.00 да 14.00.

Нават калі чалавек прайшоў поўны курс вакцынацыі, ён усё роўна можа захварэць. Нашэнне масак, дэзінфекцыя рук, сацыяльная дыстанцыя – вось той прафілактычны мінімум, выконваць які заклікаю землякоў!

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть