Общество

Кошт чалавечага жыцця

«Я счастлив, не безумен и не слеп. Просить судьбу мне не о чем, но все же пусть будет на земле дешевле хлеб, а человеческая жизнь – дороже…». Вершаваныя радкі мудрага горца Расула Гамзатава ўпаўне маглі б стаць лейтматывам пасяджэння чарговай раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй. Абмеркаванне выканання патрабаванняў Дырэктывы №1 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, эфектыўнасць кантрольнай і нагляднай дзейнасці невыпадкова была вынесена на парадак дня.

Як заўважыў пракурор Аляксандр Карлюк, сёлета на Лунінеччыне адзначаны рост колькасці выпадкаў вытворчага траўматызму. Больш дакладны малюнак акрэсліла ў сваім выступленні старшы памочнік пракурора Іна Дзерман. Яна расказала, што з пачатку года зарэгістравана 6 няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Адзін  з іх – са смяротным зыходам, 4 – з цяжкімі наступствамі. Гэта на 66 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе.

Аналіз паказаў, што часцей за ўсё прычынай трагедый становіц-ца асабістая неасцярожнасць саміх пацярпелых, грэбаванне патрабаваннямі інструкцый і непрымяненне сродкаў індывідуальнай абароны. Іншы раз ёсць і віна наймальнікаў, якія своечасова не паклапаціліся пра тое, каб забяспечыць належныя ўмовы аховы працы. У жніўні сапраўдным шокам стала трагедыя, якая адбылася  ў ААТ “Вулькаўскі світанак”. Выконваючы работы ў бункеры кормараздатчыка пры працуючым рухавіку побач  са шнэкамі з нажамі, рабочымі органамі быў захоплены трактарыст-машыніст. Малады чалавек загінуў.

Трагічны выпадак адбыўся і на МТФ №6 у дзяржаўным прад-прыемстве “Сінкевіцкі”. Немаведама па якой прычыне аказаўся на тэрыторыі фермы жывёлавод П., бо ў гэты дзень у яго быў законны выхадны. Дапамагаючы напарніку раздаваць кармы, ён вырашыў патрымаць створку варот для праезду трактара. Моцны парыў ветру вырваў яе, спадарожна “кінуўшы” небараку пад пярэднія колы. Пазней у крыві загінуўшага выяўлены этылавы спірт у канцэнтрацыі 3,2 праміле. Аднак не толькі гарэлка стала прычынай трагедыі.  На працягу доўгага часу ніхто не паклапаціўся пра тое, каб наладзіць нармальную фіксацыю варот кароўніка. Згодна з заключэннем экспертызы, у няспраўным стане знаходзіўся і сам трактар.

Па словах Іны Дзерман, асаблівую занепакоенасць выклікае той факт, што ў “Сінкевіцкім” замест таго, каб праінфармаваць кампетэнтныя органы аб здарыўшымся, пастараліся схаваць гэты факт. Нават “Хуткую дапамогу” выклікаць не сталі: П. быў дастаўлены па месцы жыхарства, дзе праз некаторы час памёр.

Адразу два няшчасныя выпадкі на вытворчасці адбыліся у лясгасе. У Сінкевіцкім лясніцтве адзін з работнікаў, карыстаючыся мотакустарэзам, “забыў” пра выдадзеныя яму сродкі індывідуальнай аховы і ў выніку атрымаў траўму вока. Элементарнае грэбаванне правіламі бяспекі прывяло да бяды ў Вулькаўскім лясніцтве, дзе пры выкананні санітарных высечак адно з дрэў упала на вальшчыка лесу.

Усё вышэй пералічанае дае падставу сцвярджаць, што ў некаторых калектывах работа па прафілактыцы вытворчага траўматызму не мае пастаяннага, наступальнага характару, а сама сістэма кіравання аховай працы існуе толькі на паперы. Ды і кантроль за падначаленымі павінен быць больш прынцыповым.

Вялікай заганай па-ранейшаму застаецца п’янства. Крыўдна, што на такія выпадкі не заўсёды належным чынам рэагуюць кіраўнікі. Так, падчас аднаго з рэй-даў, праведзеных пракуратурай, на насеннай лініі ў в. Перунова (дзяржаўнае прадпрыемства “Новае Палессе”) п’янымі на рабочых месцах былі выяўлены два слесары. Гэты прыкры выпадак застаўся без  увагі агранома-насеннявода. Між тым, такія агрэхі не заўсёды праходзяць бясследна. У верасні гэтага года на ўчастку каляровага ліцця ААТ “Палессеэлектрамаш” адбыўся выкід расплаўленага металу. Цяжкія тэрмічныя апёкі атрымаў плавільшчык. Як было ўстаноўлена, на рабочым месцы ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення…

Абгрунтаваны папрок прагучаў у адрас раённай камісіі па барацьбе з п’янствам, алкагалізмам і самагонаварэннем. Нярэдка яе пасяджэнні зводзяцца да заслухоўвання справаздач, што прыводзіць да зніжэння эфектыўнасці работы. Прыкладна з такім жа падыходам працуюць аналагічныя фарміраванні на прадпры-емствах і ў арганізацыях. У кантэксце сказанага прынцыпова была прааналізавана і работа мабільнай групы райвыканкама, якая праводзіць маніторынг захавання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Нягле-дзячы на тое, што такія выезды даюць вынік, кантроль за выкананнем рэкамендацый ёсць не заўсёды. А гэта нараджае ў некаторых адказных асоб пачуццё ўсёдазволенасці і беспакаранасці.

У сярэдзіне мая 2017 года мабільная група пабывала на новабудоўлях ПМК-19. Быў выяўлены  шэраг парушэнняў, аб ухіленні якіх вынесены адпаведныя рэкамендацыі. Праз два тыдні з арганізацыі атрымалі адказ, што ўсе недахопы выпраўлены. Аднак літаральна праз 3 тыдні на ўзвядзенні 36-кватэрнага дома, які таксама правярала мабільная група, адбыўся няшчасны выпадак з практыкантам, які ўпаў з сёмага паверха. Прычынай стала не толькі асабістая неасцярожнасць, але і ігнараванне асобамі на пасадах неабходнасці стварэння элементарных бяспечных умоў працы. Мала таго, што да работы на вышыні быў дапушчаны непаўналетні, які не меў патрэбных навыкаў, там проста адсутнічала часовая інвентарная агароджа. Не было ў юнака і страховачнага пояса. Выяўлены іншыя грубыя парушэнні. Магчыма, калі б ма-більнай групай быў праведзены кантрольны маніторынг, іх удалося б своечасова ліквідаваць.

Асобна варта сказаць аб допуску да ўдзелу ў дарожным руху транспарту, які не прайшоў тэхагляд. З пачатку года выяўлена 46 такіх выпадкаў. 15 ва-дзіцеляў наогул не мелі права кіраваць транспартам, двое – знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. Здараецца, у сумны спіс трапляюць і самі кіраўнікі. Што тады патрабаваць ад падначаленых?

У ходзе выступлення Іна Дзерман закранула і праблему своечасовага праходжання медаглядаў. Усё вышэй пералічанае дало падставу сцвярджаць, што прымаемыя ў межах ведамаснага кантролю меры, накіраваныя на фарміраванне сучаснай мадэлі аховы працы, носяць хутчэй стрым-ліваючы, чым папярэджваючы характар, хаця на справе патрэбна, каб было наадварот.

У ходзе абмеркавання была ўскрыта яшчэ адна немалаважная, на мой погляд, акалічнасць. Пасыл для гэтага зрабіў сваім выступленнем начальнік Пінскага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыкевіч. Законам прадугледжана, што ў выпадку няшчаснага здарэння на вытворчасці ў высвятленні ўсіх абставін трагедыі павінны абавязкова браць удзел прадстаўнікі вышэй названай інспекцыі. Разам з тым, аб трагедыі, якая здарылася ў “Вулькаўскім світанку” ў названую структуру своечасова не паведамілі. А гэта стала прычынай пэўных прабелаў у ходзе расследавання справы.

Што датычыць сітуацыі з вытворчым траўматызмам у цэлым, то Уладзімір Андрыкевіч упэўнены: у большасці выпадкаў самым адмоўным чынам паўплывалі на яе пагаршэнне недапрацоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна, за якім, у сваю чаргу, зніжаны кантроль з боку кіраўнікоў.

Дзяржаўны інспектар Пінскага сектара нагляду і экспертызы абласнога ўпраўлення Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Пётр Дзікавіцкі прапанаваў правесці семінар-вучобу з супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, што будзе садзейнічаць павышэнню якасці іх работы пры расследаванні выпадкаў вытворчага траўматызму.

На пасяджэнні былі заслуханы прадстаўнікі калектываў, якія трапілі ў сумную статыстыку няшчасцяў на вытворчасці. Паўсюдна прыняты меры, каб у далейшым падобнага не здаралася.

У ходзе каарданацыйнай нарады была разгледжана судова-следчая практыка па справах аб хуліганстве і звернута асаблівая ўвага на прычыны і ўмовы ўчынення злачынстваў падобнага кшталту. Нагода для гэтага ёсць: з пачатку года ў раёне ўзбуджана 29 такіх спраў, што на 12 больш, чым летась – рост 71 працэнт.  У большасці выпадкаў супрацьпраўныя дзеянні выліліся ў пашко-джанне маёмасці: хуліганы білі вокны, курочылі аўтатранспарт і агароджу.

Намеснік пракурора Вольга Багатырэвіч упэўнена, што пагаршэнню сітуацыі садзейнічалі многія акалічнасці. У першую чаргу, недапрацоўкі ўзвода патрульна-паставой службы. Дакладна прааналізаваўшы час яго работы і маршруты следавання, Вольга Васільеўна пераканала, што ёсць перыяд (прыкладна з 2.00), калі супрацоўнікі ППСМ не нясуць дзяжурства і не спыняюць супрацьпраўныя дзеянні хуліганаў. А значыць, наспеў час удасканаліць састарэлы графік.

Не на належным узроўні дзейнасць добраахвотных народных дружын. Толькі прадстаўнікі лічаных працоўных калектываў у вячэрні час  выходзяць на ахову грамадскага парадку. “Кульгае” і прафілактычная работа з асобамі, якія раней траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў. Так, у адзін з дзён неаднаразова раней су-дзімы жыхар Лунінца ўмудрыўся паўдзельнічаць у  трох крымінальных эпізодах, гэта значыць, бесперашкодна ўчыніць цэлы ланцужок антыграмадскіх учынкаў.

Па-ранейшаму трывожыць сітуацыя ў падлеткавым асяроддзі, дзе прыкладна на чвэрць у параўнанні з леташнім павялічылася колькасць дробных хуліганстваў. А гэта значыць, што прафілактычную работу тут таксама трэба актывізаваць. І ў першую чаргу – з боку інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

Прааналізавала Вольга Багатырэвіч сітуацыю з адміністрацыйнымі правапарушэннямі, якіх у параўнанні з леташнім  перыядам таксама пабольшала. Намеснік пракурора расказала пра тое, якую ролю пракуратура адыгрывае ў папярэджванні падобных учынкаў.

Па разгледжаных на каардынацыйнай нарадзе пытаннях прыняты рашэнні, у якіх адлюстраваны канкрэтныя накірункі дзейнасці для выпраўлення сітуацыі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть