Общество

Крыгаход і паводка – некалькі парад для вашай бяспекі

З пачатку года на вадаёмах раёна загінулі 2 чалавекі, летась за такі ж перыяд – 6. Але разам з вясной прыходзіць і крыгаход, які прыцягвае многіх людзей і можа прынесці бяду.
Дзяцей вабіць адпраўляць у плаванне караблікі па вясенніх ручайках. Аднак нельга забываць, што гэты перыяд вельмі небяспечны, асабліва тыя месцы, дзе выходзяць на паверхню вадаёма падземныя ключы, сцёкі цёплай вады ад прамысловых прадпрыемстваў, каля выступаючых з-пад лёду кустоў, чароту, карчоў. Перыяд паводкі патрабуе парадку, асцярожнасці і захавання правілаў бяспекі паводзін.
Цёплае надвор’е з кожным днём усё больш нагадвае, што вясна прыйшла. Узровень вады ў вадаёмах хутка павышаецца. Перад ускрыццем рэк і іншых вадаёмаў распад лёду працягваецца нядоўга, ён губляе трываласць, утвараюцца прамыіны. На слабы, падталы лёд не варта выходзіць. Не падыходзьце блізка да ракі, і не спускайцеся з набярэжнай да плаціны ці затору лёду падчас крыгаходу. Ваш няёмкі рух – і можна стаць ахвярай няшчаснага выпадку.
Веснавая паводка на нейкі час разрывае сувязь паміж асобнымі населенымі пунктамі. У сельскай мясцовасці разліваюцца рэкі, азёры, затапляючы лугі і палі, жылыя масівы. Кожны чалавек сам адказвае за сваё жыццё і бяспеку на водных аб’ектах.
Некалькі парад у выпадку бяды Трапіўшы ў імклівую веснавую ваду, лепш плыць па цячэнні, паступова набліжаючыся да берага. Для аказання дапамогі, акрамя існуючых выратавальных сродкаў, выкарыстоўвайце прадметы, якія маюць добрую плавучасць: дошкі, бярвенні, жэрдзі, драўляныя лесвіцы і г.д. Апынуўшыся ў вадзе, не губляйце самавалоданне, не паддавайцеся паніцы, дзейнічайце самастойна. Трэба асцярожна, шырока раскінуўшы рукі, абаперціся локцямі на край лёду. Затым адсунуцца, выцягнуць на лёд адну нагу і, нахіліўшы ў той жа бок тулава, выцягнуць другую нагу. Пастарайцеся выбрацца на бераг і пастаянна клічце на дапамогу.
Аляксандр ГЕЦМАН, старшыня раённай арганізацыі выратавання на водах.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть