“Крызісны пакой” — часовы прытулак у Лунінцы
Новости районаОбщество

“Крызісны пакой” — часовы прытулак у Лунінцы

Лунінецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прапануе паслугу “Крызіснага пакоя” – часовага прытулку для грамадзян, якія падвергліся дамашняму насіллю.

Як расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Семянчэнка, знаходжанне ў “Крызісным пакоі” дзейнічае па прынцыпу самаабслугоўвання. Харчаванне ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў і тых, што паступілі ад фундатараў ці з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

На бясплатнай аснове прадастаўляюцца спальныя ложкі (два – для дарослых, адно – для дзіцяці ранняга ўзросту), кухня, халадзільнік, пральная машына, бібліятэка, душавая, а таксама паслугі псіхолага, сацыяльна-бытавая і пасрэдніцкая дапамога.

Тэрмін знаходжання ў “Крызісным пакоі” залежыць ад канкрэтных абставін і індывідуальных асаблівасцей людзей.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 6-50-71, 6-52-11, 6-52-81 – па буднях з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00; на гарачай лініі – па нумары 3-39-36, а таксама кругласутачна – 2-40-98 і 102 (РАУС).

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть