У новай шматпавярхоўцы на Чырвонай ёсць даступныя кватэры
Общество

У новай шматпавярхоўцы на Чырвонай ёсць даступныя кватэры

З найбольш важкіх прычын купіць кватэру ў новым доме на першым плане – сучасны выгляд будынка і працяглы тэрмін яго эксплуатацыі. Камфортная планіроўка і функцыянальнасць новых інжынерных сетак навасёлы цэняць не менш, чым актуальныя архітэктурна-дызайнерскія рашэнні, наяўнасць паркоўкі дзіцячых і спартыўных пляцовак, развітой інфраструктуры мікрараёна.

Усё гэта можна бачыць у новай шматпавярхоўцы, якая літаральна за некалькі месяцаў вырасла за будынкам Дома быту ў Лунінцы па вуліцы Чырвоная, 109. Дом уражвае сваёй велічнасцю, а таксама выгадным месцам размяшчэння – побач паліклініка, школа, дзіцячыя садкі, шэраг магазінаў і гандлёвы цэнтр “Магніт”.

Вы таксама марыце атрымаць жыллё ў гэтай шматпавярхоўцы? У вас ёсць такі шанц! Вы можаце стаць уладальнікам адна- ці двухпакаёвай кватэры. У наяўнасці 8 – аднапакаёвых (па 40 квадратных метраў) і 4 – двухпакаёвыя (ад 62,3 квадратных метра). Выбар паверха – таксама за вамі: ад 2-га да 5-га ўключна. Кошт 1 квадратнага метра складае 974,85 рублёў.

У новым доме – вялікія кухні, прасторныя пакоі, утульныя лоджыі. Дзеля гэтага варта разгледзець варыянт новага жылля.

Вас зацікавіла прапанова? Тады не ўпусціце момант і тэлефануйце ва ўпраўленне капітальнага будаўніцтва на нумар 3-13-49, ці ў ПМК-19 – 8-029-535-24-00.

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть