Ласункі з прымессю радыяцыі
Общество

Ласункі з прымессю радыяцыі

грибы и радиацияСезона грыбоў і ягад чакаюць многія: адны збіраюць на продаж, другія — каб смачна пачаставаць сябе і гасцей. Але трэба памятаць, што, нягледзячы на карысць, дары лесу ўяўляюць пэўную небяспеку.

Радыеактыўныя элементы моцна накопліваюць польскія грыбы, маслякі, грузды, жоўта-бурыя махавікі, ваўнянкі і зялёнкі; крыху менш — лісічкі, баравікі, падасінавікі, падбярозавікі, сыраежкі. Сярод дзікарастучых ягад найбольшую небяспеку па цэзію-137 хаваюць журавіны, буякі (голубика), чарніцы, брусніцы; найменшую — суніцы, маліна і ажына (ежевика). Аднак пагрозу для чалавека ўяўляюць не толькі грыбы, ягады, але і мяса дзікіх жывёлін, птушак. Парадак змяншэння ступені накоплівання радыенуклідаў у арганізме выглядае наступным чынам: кабан — казуля — заяц-русак — лось. З-за міграцыі на вялікія адлегласці неабходна заўсёды правяраць мяса, здабытае ў чыстых месцах. З пачатку года на Лунінеччыне выяўлена 6 грамадзян з павялічаным утрыманнем радыенуклідаў. Усе яны — прыхільнікі ўжывання ў ежу дзічыны.

Аматарам “ціхага палявання” варта памятаць некаторыя правілы сезонных нарыхтовак. Для пачатку трэба высветліць радыяцыйную абстаноўку, патэлефанаваўшы ў мясцовы лясгас ці лясніцтва. У лесе звяртайце ўвагу на спецыяльныя паказальнікі, якія звычайна размяшчаюцца на ўездах у патэнцыяльна небяспечныя ўчасткі. Абавязкова правярайце сабраныя грыбы і ягады. Даследаванні для насельніцтва праводзяц-ца бясплатна і дастаткова хутка ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі: г. Лунінец, вул. Чырвоная, 162. Тэлефоны для даведак: 2-67-42, 264-01. Аб’ём пробы прадукцыі павінен складаць не менш як 0,5 літра.

Шаноўныя землякі! Не набывайце дары лесу на вуліцах, каля магазінаў, уздоўж аўтамабільных трас, па-за межамі рынкаў. Абавязкова патрабуйце дакумент, які пацвярджае радыяцыйную бяспеку тавараў. Памятайце, рэгулярнае ўжыванне забруджаных прадуктаў можа прывесці да абвастрэння ўсіх наяўных захворванняў.

Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть