Лепшая ў свеце РАДЗІМА
Общество

Лепшая ў свеце РАДЗІМА

независимостьСвяточны ранак быў акроплены дробным дожджыкам. Гэта, аднак, не перашкодзіла прыўзнятаму настрою гараджан. На пляцоўцы каля помнікаў, устаноўленых на магілах загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне, было мнагалюдна.

Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрыў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Васіль Міхайлавіч цёпла павіншаваў сабраўшыхся са святам, асабліва прачулыя словы адрасаваўшы ветэранам. Іх было няшмат – удзельнікаў былых баёў. Прысутнасць гэтых мужных людзей выклікала асаблівае пачуццё ўдзячнасці і гонару за сённяшні светлы дзень нашай мірнай Беларусі.
Да слоў кіраўніка раёна далучыліся старшыня раённага Савета ветэранаў вайны і працы Н.П. Лазіцкая і другі сакратар райкама ГА “Беларускі Рэспубліканскі Саюз моладзі” Юрый Паўловіч.
Пад стрэлы салюту да пом-нікаў ляглі вянкі і кветкі.
Прырода, быццам аддаўшы слязамі дажджу даніну памяці загінуўшым у гады ваеннага ліхалецця, злітасцівілася. З сонечнымі промнямі свята ўвайшло ў звычайнае рэчышча адпачынку дарослых і дзяцей.

 

На стадыёне “Палессе” аматары спорту сваёй станоўчай энергіяй дадалі святочнасці ў Дзень Незалежнасці. У спаборніцтвах па дартсу пераможцамі сталі Уладзіслаў Грушэўскі і Вольга Чарнавокая. Віртуознасць у валоданні футбольным мячом прадэманстраваў Дзмітрый Колас. Не было роўных у скачках на скакалцы Алене Гнедзька. Пераможцам у падніманні гіры стаў Аляксандр Калянковіч, а ў армрэстлінгу – Арцём Бут-Гусаім.
Галоўнае свята краіны доўжылася і на канцэртнай пляцоўцы каля дзіцячай школы мастацтваў. Свае музычныя віншаванні дарылі лунінчанам і гасцям горада хор ветэранаў вайны і працы “Спадчына”, ансамблі “Вандроўнікі”, “Шляхцічы”, “Весніца” і танцавальныя калектывы “Абіссаль” і “Мірыданс”. Шчырыя апладысменты гучалі ў адрас салістаў Ніны Ераміевіч, Алега Жумашава, Ірыны Ханцэвіч, Галіны Куліцкай, Максіма Перапёлкіна, Сяргея Місікава, Генадзя Шэўчыка, Анастасіі Бярозка, Анжалікі Пахолак і іншых.
Цікавасць выклікала выстава краязнаўчага музея, нагадаўшы пра гістарычныя падзеі гадоў Вялікай Айчыннай…
Вуліца Савецкая ператварылася ў невялікае летняе кафэ. Работнікі гандлю і грамадскага харчавання паклапаціліся пра святочнае меню. Па традыцыі папулярнасцю карысталіся шашлыкі, кандытарскія і кулінарныя вырабы. А пасля абеду, калі выглянула сонейка, дзеці пацягнуліся да надзіманых горак і батутаў, а таксама прымалі ўдзел у захапляльных атракцыёнах.
А потым, хто яшчэ не стаміўся ад свята, сабраліся на плошчы Лені-на, каб прыняць удзел у вячэрняй танцавальна-забаўляльнай праграме. У 23 гадзіны Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, які спявалі разам па ўсёй Айчыне, быў чутны нават у самых аддаленых куточках горада. Сімвалічным быў і феерверк, які асвятляў наваколле на працягу 10 хвілін. Ніхто не спяшаўся разыходзіцца. Толькі апоўначы сціх горад, а яго жыхары шчаслівыя ад таго, што жывуць пад мірным небам, адправіліся адпачываць…

 

Урачысты мітынг на плошчы каля Палаца культуры РУВП «Граніт» у Мікашэві-чах пачаўся з выступлення старшыні гарвыканкама Анатоля Давыдовіча. З 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў павіншавалі землякоў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Кавалевіч і дырэктары: ААТ «Спецжалезабетон» Васіль Басевіч, філіяла «Мікашэвіцкае РГП» Аляксандр Кулак і СШ №2 Галіна Сыцэвіч. Пра тое, якой цаной далася беларусам незалежнасць рэспублікі, нагадалі выступленні намесніка генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Маргарыты Сераокай і старшыні гарадской арганізацыі ветэранаў вайны і працы Леаніда Жыбарта. Завяршылася афіцыйная частка ўскладаннем вянкоў і кветак да помніка воіну-вызваліцелю на плошчы імя Каржа.
Гарадскія мерапрыемствы працягнуліся канцэртна-забаўляльнай праграмай «Беларусь мая, сінявокая!». Добрым настроем з жыхарамі і гасцямі Мікашэвіч дзяліліся калектывы мастацкай самадзейнасці «гранітаўскага» Палаца культуры і іх салісты – Эма Цубер, Андрэй Ляшук, Ірына Тумакова, Маргарыта Міхнавец, Васіль Ткачык, Вадзім Флар’яновіч, Віталь Зуеў, Іван Нямчэня і Кацярына Падамацкая. Усе жадаючыя маглі наведаць выставу вышыванак Вольгі Калянковіч, Надзеі Захаркевіч, Валянціны Міхалюк і іншых мясцовых майстрых. А яшчэ – падмацаваць сілы і адпачыць за столікамі выязнога гандлю, арганізаванага філіяламі райспажыўтаварыства, пабываць на дыскатэцы і таварыскім матчы паміж футбольнымі камандамі
«Граніт-1» і «Граніт-2».

 

З ПЕСНЯЙ ДА ЗЕМЛЯКОЎ
На канцэртную праграму, прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, запрасілі жыхароў Мікашэвіч удзельнікі вакальнай групы «Вытокі» аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў Лунінецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Атмасфера, у якой праходзіла мерапры-
емства ў двары гарадскога філіяла арганізацыі, нагадвала сустрэчу добрых сяброў. А ўсё таму, што людзей аб’ядноўвалі агульнае, шчырае пачуццё – любоў да сваёй Радзімы.
У перапынках паміж выступленнямі прадстаўнікі кіраўніцтва цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анатоль Кустрэй і Святлана Філіновіч расказалі пра работу арганізацыі і перспектывах павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва ў горадзе гранітазда-бытчыкаў. Напрыклад, у хуткім часе ў Мікашэвічах плануецца адкрыць аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей і інвалі-даў, аналагічнае лунінецкаму. Таксама ў мерапрыемстве бралі ўдзел каардынатар Беларускай арганізацыі працуючых жанчын Вольга Шэляговіч і старшыня гарадской арганізацыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Лізавета Шульц. Завяршылася сустрэча ўручэннем падарунка ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Івану Булату, які нядаўна адзначыў 90-гадовы юбілей, і салодкім сталом.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть