Общество

Лепшыя па прафесіі

поживилкоАдзначаныя ганаровымі дыпломамі конкурсу, які штогод праводзіцца на лунінецкіх прадпрыемствах чыгуначнага вузла, прадстаўнікі раёна паспяхова выступілі на аналагічных выпрабаваннях у Баранавічах і Мінску.

Працаўнікі станцыі Лунінец – дзяжурная па сартавальнай горцы Валянціна Пажывілка (на здымку) і саставіцель цягнікоў Пётр Пясоцкі, якія занялі першыя месцы ў аддзяленні, годна прадставілі яго ва ўпраўленні.

“Лепшымі па прафесіі” ў аддзяленні прызнаны машыніст дызель-цягніка Андрэй Дырда, памочнік машыніста
Мікалай Насеня, слесар па рамонце рухомага саставу Васіль Драгунчык. Самага высокага выніку дасягнулі працаўнікі Лунінецкай дыстанцыі пуці. Аддзяленне ў сталіцы прадставілі аператар дэфектаскопнай цялежкі Андрэй Яраховіч і дарожны майстар 13-га акалотка Аляксандр Коваль. Вадзіцель пуцявой машыны Віктар Малевіч стаў пераможцам конкурсу і на Беларускай чыгунцы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть