Общество

ЛЕПШЫЯ ПА ПРАФЕСІІ

Тры прадстаўнікі калектыву дыстанцыі пуці заслужылі гэта высокае званне ў Баранавіцкім аддзяленні.

Днямі майстар цэха штучных збудаванняў Вячаслаў Яворскі, брыгадзір маставікоў Сяргей Барысевіч і аператар дэфектаскопнай цялежкі Андрэй Яраховіч удзельнічалі ў аналагічным рэспубліканскім конкурсе сярод калег з усёй Беларускай чыгункі.

 

КОЛЬКІ ТРЫМАЕЦЕ ТРУСОЎ?

Работнікі мясцовай улады і сацыяльных устаноў сельсаветаў завяршылі падворныя абходы, якімі займаліся з пачатку новага года.

У пагаспадарчых кнігах удакладняюцца не толькі колькасць вяскоўцаў, але і занятак – праца ці вучоба – кожнага з членаў сям’і. Важная роля адводзіцца жывёлагадоўлі: улічваецца, колькі на сядзібе кароў, коней, авечак, трусоў, кур (і колькі прадукцыі атрымалі гаспадары летась), а таксама сабак і кошак.

 

ДВА ДЫПЛОМЫ

Такія вынікі юных лунінчан па трох прадметах на абласных алімпіядах, якія пачаліся з пачаткам трэцяй чвэрці.

Сёлета ўпершыню разумовыя спаборніцтвы праводзяцца не на зімовых канікулах і ў чатыры этапы, каб адзін і той жа вучань мог прадэманстраваць свае веды ў розных навуковых сферах. Дыпломаў ІІІ ступені ўдастоены 11-класнікі: ліцэіст Павел Шапавалаў – па матэматыцы і гімназістка Юлія Пракаповіч – па беларускай мове і літаратуры. Раённыя пераможцы па нямецкай мове на абласной сустрэчы абмежаваліся алімпійскім прынцыпам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть