«Лето – это маленькая жизнь…»
Общество

«Лето – это маленькая жизнь…»

андрушІ нічога няма дзіўнага ў тым, што менавіта ў гэты час у патэнцыяльных жадаючых адпачыць з камфортам узнікае найбольш пытанняў да супрацоўнікаў раённага прадстаўніцтва па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню. За тлумачэннямі па некаторых пытаннях, звязаных з адпачынкам, звярнуліся да галоўнага спецыяліста Алены АНДРУШ:
– Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва” №524 ад 28.08.2006 г., пэўныя катэгорыі грама-дзян маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Інваліды, удзельнікі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны адносяцца да льготнай катэгорыі. Ім пуцёўкі выдаюцца штогод, па-за чаргі і бясплатна.
Да гэтай катэгорыі адносяцца таксама інваліды І і ІІ груп, якім пуцёўкі выдзяляюцца ў першую чаргу адзін раз у два гады і таксама бяс-платна. У іх ёсць свая чарга. На сённяшні дзень чакаюць магчымасці паехаць у санаторыі 39 чалавек. Інвалідам І групы належыць суправа-джэнне. Менавіта таму суправаджаючаму таксама вы-дзяляецца бясплатная пуцёўка, але без лячэння. Нагадаю, што ўсім непрацуючым ветэранам працы і інвалідам, якія жадаюць стаць на чаргу на атрыманне пуцёўкі, трэба прадставіць медыцынскую даведку аб стане здароўя; пенсійнае пасведчанне ці дакумент, які пацвярджае льготу; працоўную кніжку; пашпарт.
Для непрацуючых ветэранаў працы чарга расцягнулася на 3,5 года. Пуцёўкі для іх выдаюцца з частковай аплатай 15-20 працэнтаў кошту. Сёлета ў рэспубліканскіх здраўніцах пабывалі 2 інваліды і 1 ветэран Вялікай Айчыннай вайны, 4 інваліды І групы, 35 інвалідаў ІІ групы і 44 ветэраны працы. Іх гасцінна прынялі санаторыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны “Беразіна”, “Вяжуці”, “Ясельда” і “Белая Вежа”.
Для дзетак ва ўзросце ад 3 да 7 год, якія выязджаюць на адпачынак у суправаджэнні дарослых, прапаноўваем санаторыі “Алеся”, “Сонейка”, “Колас”, “Рассвет”, “Парэчча” і “Белая Русь” (Туапсэ). Для таго, каб стаць на чаргу на атрыманне пуцёўкі, трэба прадставіць медыцынскую даведку аб стане зароўя дзіцяці і суправаджаючага, ксеракопію пасведчання пацярпеўшага ад катастрофы на ЧАЭС на дзіця. Сёлета такім чынам у санаторыях пабывалі больш як 250 дзетак.
Школьнікі Лунінеччыны адпачываюць у ДРАЦ “Колас”, “Світанак”, санаторыях “Чабарок”, “Брэстгазаздраўніца”, “Алеся”, “Світанак” РУВП “Граніт”, “Беларусь” у Сочы і “Белая Русь” у Туапсэ. За паўгоддзе за кошт рэспубліканскага бюджэту аздароўлена 3046 вучняў школ раёна. У сувязі з нестабільнай сітуацыяй ва Украіне давялося вярнуць пуцёўкі ў санаторый “Белоруссия” (Місхор).
Што датычыць працуючых грамадзян, то ім за пуцёўкамі з заявай і медыцынскай даведкай трэба звяртацца ў камісіі па аздараўленню па месцы работы. Частковая аплата залежыць ад дахода працуючага за апошнія 12 месяцаў і сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы. За кошт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва сёлета аздароўлена больш як 50 працуючых, 5 дзетак і 24 школьнікі.
Для вучняў, якія пражываюць на чыстай ад радыенуклідаў тэрыторыі, штоквартальна атрымліваем пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі “Случ”, “Налібокская пушча”, “Баравічок”, “Багатыр”, “Неман”, “Белоруссия” (Друскінінкай). Каб трапіць туды, бацькам дзіцяці па месцы работы трэба напісаць заяву і прадставіць медыцынскую даведку.
Кожны квартал атрымліваем і пуцёўкі для непрацуючых ветэранаў, інвалідаў сілавых структур. Сёлета атрымалі 3 пуцёўкі ў санаторыі “Алеся”, “Буг” і “Лепельскі ваенны санаторый”.
Асаблівая ўвага з боку дзяржавы – да дзетак-інвалідаў. Яны аздараўліваюцца ў суправаджэнні аднаго з бацькоў. У асноўным гэта малышы і падлеткі з дзіцячым цэрэбральным паралічом. Для іх выдзяляюцца пуцёўкі ў санаторыі “Алеся”, “Брэстгазаздраўніца”, “Пралеска”, “Лазурны”, “Нарачанскі бераг”, “Белоруссия” (Друскінінкай), “Свіслач”, “Сонейка”, “Ружанскі”, “Сосны”. Сёлета ўжо адпачылі 10 такіх дзяцей, у чарзе – яшчэ 37. Крыўдна, што калі прапаноўваеш іх бацькам пуцёўкі ў санаторыі, то нярэдка яны адмаўляюцца, знаходзячы самыя розныя прычыны. Гэта, аднак, не перашкаджае ім іншы раз паскардзіцца на адсутнасць магчымасці аздаравіць дзіця. А таму нагадваем яшчэ раз: мы заўсёды ўважліва паставімся да кожнага з наведвальнікаў і здолеем прапанаваць разумнае і законнае вырашэнне праблемы адпачынку і аздараўлення.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть